Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Трэба спыняць любыя размовы і дыялёгі зь Беларусьсю». Ва Ўкраіне камэнтуюць высылку Жадана


Сяргей Жадан

Рэакцыя Ўкраіны на затрыманьне Жадана: Расея намагацца паўплываць на беларуска-украініскія дачыненьні праз санкцыі на ўезд вядомых украінцаў

Першы віцэ-сьпікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны, прадстаўнік Украіны ў менскай трохбаковай кантактнай групе па разьвязаньні сытуацыі на Данбасе Ірына Герашчанка мяркуе, што Расея стварэньнем санкцыйных сьпісаў украінскіх палітыкаў і актывістаў намагаецца паўплываць на дачыненьні між Беларусьсю і Ўкраінаю.

Ірына Герашчанка
Ірына Герашчанка

«Гэта штучкі ФСБ. Ёсьць агульны санкцыйны сьпіс, у якім сотні ўкраінскіх палітыкаў, актывістаў, грамадзкіх дзеячаў. Такім чынам Расейская Федэрацыя спрабуе паўплываць на ўзаемаадносіны Ўкраіны і Беларусі, таму што такія дзеяньні не дадаюць даверу ў двухбаковыя стасункі», — сказала Ірына Грашчанка, камэнтуючы Радыё Свабода гісторыю із затрыманьнем у Менску ўкраінскага пісьменьніка Сяргея Жадана і далейшую яму забарону на ўезд у Беларусь«.

Першы віцэ-сьпікер украінскага парлямэнту перакананая, што ўкраінскі бок мае ў больш жорсткай форме ўзьнімаць пытаньне пра недапушчальнасьць такіх дзеяньняў. «Не ФСБ мае вырашаць, хто з украінцаў мае, а хто не мае права наведваць Беларусь. Гэта, канешне, вельмі турбуе», — адзначыла яна.

Ірына Гершчанка мяркуе, што Беларусь у дачыненьні да ўкраінцаў з санкцыйнага сьпісу Расеі магла б выкарыстоўваць яе аналягічны досьвед. «Я таксама ў гэтым санкцыйным сьпісе, і мяне таксама калісьці спрабавалі не пусьціць у Беларусь, затым давалі разавы дазвол, потым дазвол уяжджаць на тэрыторыю Беларусі да траўня, а пасьля грандыёзнага дыпляматычнага скандалу беларускаму боку давялося нават пісаць да Генэральнага сакратара ААН пра тое, што на момант працы менскай групы я магу бесьперашкодна ўяжджаць у Беларусь пры забароне на ўезд у Расею. Мне здаецца, што гэта прыклад. Калі Расея камусьці забараняе ўезд, дык няхай забараняе. Пры чым тут Беларусь? Няхай так будзе з усімі ўкраінцамі, якія дакладна не зьяўляюцца тэрарыстамі і шантажыстамі. І Беларусь мае гэта зразумець і падзяліць гэтыя гісторыі», — перакананая палітык.

Дзьмітрый Капранаў
Дзьмітрый Капранаў

На думку ўкраінскага пісьменьніка Дзьмітрыя Капранава, беспадстаўнае затрыманьне ў Менску Сяргея Жадана трэба разглядаць як сурʼёзны званок для тых, хто спрабуе зьберагчы хаця б нейкія кантакты з Расеяю ды ейнымі сатэлітамі. «Ужо становіцца відавочным, што ляяльныя да такіх кантактаў людзі могуць быць арыштаваныя і выдадзеныя Расеі, і яны могуць гэтак жа пацярпець як Сянцоў, Кольчанка і іншыя ўкраінскія актывісты. Гэта вельмі трывожны званок і тым, хто спрабуе захаваць хоць бы нейкі дыялёг з Расеяй ці Беларусьсю. Трэба задумацца над сваім лёсам і па меншай меры спрабаваць весьці гэты дыялёг завочна, таму што гіпатэтычная небясьпека ўжо перайшла ў сапраўдную пагрозу. Гэта страшна і трэба рабіць кожнаму для сябе высновы і ў маштабах дзяржавы», — адзначыў Дзмітры Капранаў.

Пісьменьнік дадаў, што ад 2004 года ў мэтах бясьпекі не выяжджае ў Расею і Беларусь. Мы для сябе вырашылі абсекчы ўсе кантакты для ўласнай бясьпекі. «Мы (з братам Віталем — РС) не былі ні ў Маскве, дзе мы пражылі 10 гадоў і маем сяброў, ні ў Беларусі, пасьля 2004 года, бо мы разумеем, што гэта можа быць небясьпечна. Мы не такія вядомыя, як Жадан, але, думаю, што на нас таксама навострана не адна піка на тым баку. Хочам, каб як мага хутчэй Сяргей вярнуўся і зрабіў высновы. У мэтах бясьпекі трэба спыняць любыя размовы і дыялёгі, нават зь Беларусьсю, калі ў іх з Расеяю агульная візавая прастора, агульны ціск і сьпіс украінскіх дзеячаў, якіх Расея называе тэрарыстамі», — падкрэсьліў Дзьмітрый Капранаў.

Старшыня мастацкага абʼяднаньня «Апошняя барыкада», прэзыдэнт Цэнтру дасьледаваньняў палітычных каштоўнасьцяў Алесь Даній прытрымліваецца яшчэ больш жорсткай пазыцыі. У лістападзе 2015 года яго пратрымалі на беларускай мяжы пяць гадзін і канфіскавалі дыскі з дакумэнтальным фільмам Івана Каніўца «Украінская рэвалюцыя» (дзе Даній сыграў эпізадычную ролю Пятлюры) пра вызваленчую барацьбу 1917-1921 гадоў, дыскі «Музычная сотня. Плошча» з анталёгіяй гуртоў і сьпевакоў, якія выступалі на Майдане.

«Беларусь уваходзіць у Мытны зьвяз з Расеяй і адпаведна падпарадкоўваецца яго правілам. Наколькі я разумею, Сяргей трапіў у аналягічную сытуацыю. Гэта сьведчыць пра тое, што Беларусь — не самадастатковая краіна ў сваёй культурнай і ўнутранай палітыцы і вымушана выконваць указаньні Расеі», — адзначыў Алесь Даній.

Сродак ціску, на думку Данія, гэта «адэкватная рэакцыя: або аналягічныя дзеяньні, або санкцыі".

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG