Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Польшчы Бэата Шыдла траўмаваная ў аўтааварыі


Бэата Шыдла
Бэата Шыдла

Машына, у якой ехала прэм’ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла, патрапіла ў аўтааварыю ў Асьвенціме, паведамляе Інфармацыйная служба Польскага дзяржаўнага радыё.

Паводле папярэдніх дадзеных, аўтамабіль, які выяжджаў з другараднай дарогі, ня даў прыярытэту ўрадаваму картэжу. Машына, у якой ехала прэм’ер-міністар, зьехала з дарогі.

«Бэата Шыдла была параненая і праходзіць абсьледаваньне ў шпіталі Малапольскага ваяводзтва. На шчасьце, зь ёй нічога сур’ёзнага», — паведаміў прэс-сакратар ураду Рафал Бахэнэк.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG