Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малайзіі затрымалі падазраваную ў забойстве Кім Чэн Нама


Улады Малайзіі затрымалі жанчыну з Мʼянмы ў сувязі з расьсьледаваньнем па факце сьмерці Кім Чэн Нама, зводнага брата лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на малазійскае Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Bernama ў сераду.

Жанчына была затрыманая ў тэрмінале міжнароднага аэрапорта Куала-Люмпур. Ніякія іншыя дэталі пакуль не паведамляюцца. Прадстаўнікі малайзійскай паліцыі не былі даступныя для камэнтароў.

Выведка Паўднёвай Карэі падазрае дзьвюх жанчын — паўночнакарэйскіх агентаў у забойстве зводнага брата лідэра Паўночнай Карэі.

Кім Чэн Нам зьнік з КНДР пасьля сьмяротнага пакараньня свайго дзядзькі. Паводле СМІ, ён хаваўся ў Малайзіі. Пасля прыходу да ўлады ягонага малодшага зводнага брата, Кім Чэн Нам дазваляў сабе крытыкаваць дзейнасьць сваяка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG