Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чарнагорыі могуць арыштаваць лідэраў прарасейскай апазыцыі


Удзельнікі пратэсту перад будынкам парлямэнту ў Падгорыцы супраць зьняцьця дэпутацкай недатыкальнасьці зь лідэраў апазыцыі
Удзельнікі пратэсту перад будынкам парлямэнту ў Падгорыцы супраць зьняцьця дэпутацкай недатыкальнасьці зь лідэраў апазыцыі

Парлямэнт Чарнагорыі па патрабаваньню пракурора Мілівоя Kaтніча пазбавіў сёньня дэпутацкай недатыкальнасьці лідэраў апазыцыйнага «Дэмакратычнага фронту» Андрэя Мандзіча і Міляна Княжэвіча ў сувязі з падазрэньнямі ў датычнасьці гэтых палітыкаў да спробы сілавога захопу ўлады.

У бліжэйшы час абодва палітыкі, якія выступаюць супраць далучэньня Чарнагорыі да NATO і за разьвіцьцё шчыльных сувязяў з Расеяй, могуць быць арыштаваныя. Мандзіч і Княжэвіч разам з сотнямі сваіх прыхільнікаў прыйшлі сёньня да будынку парлямэнта да пачатку пасяджэньня, патрабуючы ад чарнагорскіх уладаў спыніць перасьлед апазыцыянэраў. Будынак парлямэнту ачэплены паліцыяй.

Нагадаем, што апазыцыйныя партыі, якія атрымалі ў парлямэнце 39 месцаў з 81, не прызналі вынікі выбараў 16 кастрычніка 2016 года і з таго часу байкатуюць працу парлямэнту. «Дэмакратычны фронт», чые лідэры апынуліся фігурантамі справы аб спробе захопу ўлады, патрабуюць уважлівага расьсьледаваньня справы аб спробе дзяржаўнага перавароту. Яны лічаць яе сфабрыкаванай у інтарэсах кіруючай «Дэмакратычнай партыі» сацыялістаў Міла Джуканавіча.

Мандзіч і Княжэвіч падазраюць у арганізацыі злачыннай групы, якая, па дадзеных пракуратуры, плянавала зладзіць беспарадкі, захапіць дзяржустановы і забіць экс-прэмʼера Джуканавіча пасьля заканчэньня галасаваньня 16 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG