Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Новая газета»: «Гіві» забілі ягоныя падначаленыя


Камандзір батальёну сэпаратыстаў «Самалі» Міхаіл Талстых, вядомы пад мянушкай Гіві.
Камандзір батальёну сэпаратыстаў «Самалі» Міхаіл Талстых, вядомы пад мянушкай Гіві.

Расейская «Новая газэта» паведаміла, што камандзір батальёну сэпаратыстаў «Самалі» Міхаіл Талстых, вядомы пад мянушкай Гіві, быў забіты чатырма сваімі падначаленымі.

Паводле выданьня, у рэдакцыю зьвярнуўся чалавек, які прадставіўся грамадзянінам Расеі Ігарам Мыльцавым з пазыўным «Француз». Мыльцаў сказаў, што разам з трыма іншымі байцамі батальёну ён забіў «Гіві» ў адплату за здраду падчас баёў пад Аўдзееўкай у студзені 2017 году.

Паводле Мыльцава, падчас баёў Талстых, баючыся за сваё жыццё, употай стрэліў сабе ў нагу. Калі яго забралі з поля бою, ён нібыта загадаў адкрыць агонь па сваіх.

Мыльцаў, паводле газэты, паведаміў, што цяпер ён знаходзіцца ў ваколіцах Данецку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG