Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі паветраны ўдар па турэцкіх вайскоўцах у Сырыі: 3 забітых і 11 параненых


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Сырыі ў выніку расейскага авіяўдару загінулі трое турэцкіх вайскоўцаў, яшчэ 11 параненыя. Як паведамляе турэцкае выданьне Hurriyet Daily News, гэта адбылося ў горадзе Эль-Баб; адзін з расейскіх снарадаў трапіў у дом, дзе знаходзіліся турэцкія салдаты.

Расейскі Генштаб пацьвердзіў, што расейскі бамбавік, выконваючы баявую задачу ў раёне гораду Эль-Баб, выпадкова нанёс удар па аб’екце, дзе знаходзіліся турэцкія вайскоўцы.

Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове з прэзыдэнтам Турцыі Рэджэпам Эрдаганам выказаў спачуваньні ў сувязі з гэтым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG