Распачата крымінальная справа па факце нанясеньня шкоды ў буйным памеры ТАА «Белрэканструкцыя» — забудоўшчыку бізнэс-цэнтру каля ўрочышча Курапаты.
63-гадовы рэдактар апазыцыйнай газэты «Эрк» («Воля») Мухамад Бэкжан, які зьяўляецца малодшым братам Мухамада Саліха — галоўнага апанэнта былога прэзыдэнта Ўзбэкістана Іслама Карымава, які знаходзіўся ў зьняволеньні з 1999 года, быў выпушчаны на волю 22 лютага.
У Століне раённы суд завяршыў разгляд справы, фігурантамі якой зьяўляюцца сем’і міліцыянта мясцовага РАУС і непаўналетняга Ўладзіслава Палхоўскага.
Аўстрыйская паліцыя затрымала ўкраінскага бізнэсоўца Дзьмітрыя Фірташа, калі той пакідаў суд у Вене пасьля пасяджэньня, на якім судзьдзя «фактычна дазволіў» яго экстрадыцыю ў ЗША, паведамляе Бі-бі-сі.
У паветры Чэхіі і яшчэ шасьці эўрапейскіх краінаў знойдзены радыеактыўны ёд невядомага паходжаньня.
Апэляцыйны суд у Вене сёньня задаволіў скаргу пракуратуры Аўстрыі на адмову Зямельнага суду Вены ў красавіку 2015 году экстрадыяваць украінскага бізнэсоўца Дзьмітрыя Фірташа ў ЗША.
Ізраільскага вайсковага мэдыка Эльёра Азарыю, які быў арыштаваны за забойства палестынца, асудзілі на 18 месяцаў турэмнага зьняволеньня.
Ермакову забаронены ўезд у Беларусь на 5 год, вынікае з паперы аб высылцы. За незаконнае перасячэньне мяжы Беларусі яму пагражае крымінальная адказнасьць.
У прадмесьці Стакгольму Рынкебю, дзе пражываюць мігранты, ад панядзелка адбываюцца беспарадкі.
Эдуард Шышмакоў, якога пракуратура Чарнагорыі падазрае ў дачыненьні ды спробы забойства экс-прэм’ера краіны Міла Джуканавіча і зьвяржэньня ўлады, у 2014 годзе працаваў ваенна-марскім аташэ Расеі ў Варшаве.
У Нью-Ёрку 20 лютага памёр пастаянны прадстаўнік Расеі ў ААН Віталь Чуркін. Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных спраў Расеі.
На поўначы Менску ад ранку 20 лютага актывісты ладзяць пратэст супраць высечкі дрэваў і пачатку будаўніцтва офісанага цэнтру за некалькі дзясяткаў мэтраў ад Курапатаў — месца пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
У Сырыі ў выніку падрыву фугаса загінулі чатыры расейскія вайсковыя дарадцы, яшчэ двое параненыя, перадае «Інтэрфакс» са спасылкай на заяву Міністэрства абароны Расеі.
У ЗША з касмадрома на мысе Канавэрал запушчана ракета-носьбіт Falcon 9 з грузавым караблём Dragon. Які належыць амэрыканскай кампаніі SpaceX апарат даставіць грузы на Міжнародную касьмічную станцыю (МКС).
Спэцслужбы ЗША і Вялікабрытаніі валодаюць доказамі датычнасьці расейскіх уладаў да спробы дэстабілізацыі Чарнагорыі ў дзень выбараў 16 кастрычніка 2016 года і замаху на былога прэмʼер-міністра Міла Джуканавіча. Пра гэта паведамляе газета Sunday Telegraph.
У гэтай падборцы папулярныя і важныя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.
Фальшывае паведамленьне аб згвалтаваньні нямецкімі салдатамі 15-гадовай дзяўчынкі ў Літве скіраванае на падрыў іміджу місіі NATO ва Ўсходняй Эўропе.
Падвысіўся таксама ўзровень сьмяротнасьці немаўлят — такую інфармацыю паведаміў міністар аховы здароўя Валер Малашка.
47-гадовага мужчыну, які паходзіць з Паўночнай Карэі, затрымалі ў Малайзіі ў ноч зь пятніцы на суботу. Яго падазраюць у датычнасьці да забойства Кім Чэн Нама — старэйшага брата кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына.
Каардынатар руху «За свабоду» ў Менскай вобласьці Віталь Амяльковіч выклікаў міліцыю на распаўсюднікаў чырвона-зялёных сьцяжкоў у Слуцку.
17 лютага на станцыі менскага мэтро «Аўтазаводзкая» загінуў 44-гадовы жыхар Магілёва.
У сталіцы Кіргізстану Бішкеку ўвечары 16 лютага на скрыжаваньні вуліц Фучыка і Васільеўскага тракту адбылася аўтамабільная аварыя. Джып Toyota Land Cruiser Prado з дыпляматычнымі нумарамі амбасады Расеі праехаў на чырвонае сьвятло і ўрэзаўся ў грузавы мікрааўтобус. Кіроўца мікрааўтобуса атрымаў цяжкія пашкоджаньні і пазьней памёр у шпіталі.
У Віцебскім СІЗА больш за тыдзень трымаюць былога мытніка, на якога завялі справу за тое, што ён нібыта напаў на памежнікаў.
На выезьдзе з Полацку супрацоўнікі ДАІ затрымалі машыну з 4 асобамі, якія кіраваліся на «Марш абураных беларусаў» у Менск.
90-гадовы вэтэран вайны, сябра БНФ са Слаўгарада Фелікс Шкірманкоў ня можа атрымаць сваёй пэнсіі. Па ягоных словах, на яе накладзены арышт.
Гісторыя жыцьця і сьмерці 46-гадовага Кім Чэн Нама, старэйшага адзінакроўнага брата паўночнакарэйскага кіраўніка Кім Чэн Ына, абрастае новымі дзіўнымі падрабязнасьцямі.
Камітэт абароны правоў спажыўцоў міністэрства нацыянальнай эканомікі Казахстану выявіў парушэньні ў шэрагу імпартаваных харчовых прадуктаў, сярод якіх была і рагачоўская згушчанка.
Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) пачала крымінальную справу супраць грамадзяніна Расеі, пісьменьніка Яўгена (Захара) Прылепіна.
На поўдні Пакістану больш за 70 чалавек загінулі, больш як 150 — былі параненыя ў выніку выбуху ў суфійскай сьвятыні Лал Шахбаз Каландар.
Блогер зь Берасьця Сяргей Пятрухін і каардынатар руху «За свабоду» Дзяніс Турчаняк заявілі, што выкрылі афэру з удзелам аднаго з прадпрыемстваў Беларускага фізкультурна-спартовага абʼяднаньня «Дынама».
Двое беларускіх кіроўцаў спрабавалі перавезьці ў Польшчу 4300 пачкаў цыгарэт у колах сваіх фураў. Сума кантрабанды ацэньваецца ў амаль 15 тысяч даляраў.
Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу заявіў, што Расея гатовая палепшыць сувязі з Пэнтагонам, але перасьцярог ад дыялёгу з «пазыцыі сілы» з боку Вашынгтона.
Паліцыя Малайзіі абвясьціла аб затрыманьні другой падазраванай у забойстве старэйшага брата паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Ына — Кім Чон Нама.
15 лютага група грамадзян Расеі ў сталічным «Прэзыдэнт-гатэлі» сарвала прэс-канфэрэнцыю спэцпрадстаўніка АБСЭ Марціна Сайдзіка ў Менску, якая павінна была прайсьці пасьля перамоваў трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне.
Міністар абароны ЗША Джэймс Мэтыс заявіў, што ЗША «адкрытыя для аднаўленьня супрацоўніцтва» з Расеяй, але будуць забясьпечваць магчымасьць амэрыканскім дыпляматам весьці перамовы з Масквой «з пазыцыі сілы».
Кіраўнік анэксаванага Расеяй Крыму Сяргей Аксёнаў паведаміў, што былы віцэ-прэм’ер ягонага ураду Алег Казурын затрыманы за хабар у асабліва буйным памеры.
Міжнародная група дасьледчыкаў Bellingcat назвала асобу чалавека, які кантраляваў транспарціроўку пускавой ўстаноўкі ракетнага комплексу «Бук» у Данбас.
Расейская радыкальная партыя «Другая Россия» узяла на сябе адказнасьць за зрыў брыфінгу Марціна Сайдзіка.
Уладзімір Кара-Мурза-малодшы выпісаны з рэанімацыйнага аддзяленьня 7-й клінічнай бальніцы Масквы, куды ён трапіў у пачатку лютага пасьля другога, як мяркуюць сваякі, атручваньня невядомым рэчывам, і пераведзены ў звычайную палату.
Парлямэнт Чарнагорыі па патрабаваньню пракурора Мілівоя Kaтніча пазбавіў сёньня дэпутацкай недатыкальнасьці лідэраў апазыцыйнага «Дэмакратычнага фронту» Андрэя Мандзіча і Міляна Княжэвіча ў сувязі з падазрэньнямі ў датычнасьці гэтых палітыкаў да спробы сілавога захопу ўлады.
Улады Малайзіі затрымалі жанчыну з Мʼянмы ў сувязі з расьсьледаваньнем па факце сьмерці Кім Чэн Нама, зводнага брата лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына.
На жыхароў комплексу «Маяк Менску», якія 27 студзеня выйшлі на пікет супраць няякаснага будаўніцтва, былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы па артыкуле 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў).
Расейскія вайсковыя самалёты правялі небясьпечнае манэўраваньне паблізу эсьмінца ВМС ЗША ў Чорным моры на мінулым тыдні. Пра гэта 14 лютага паведамілі амэрыканскія вайскоўцы. Гэта былі першыя інцыдэнты такога роду пасьля прыходу да ўлады адміністрацыі Трампа.
Зводны брат лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына быў забіты ў панядзелак раніцай у Малайзіі, паведамляюць паўднёвакарэйскія СМІ са спасылкай на неназваныя крыніцы.
Галоўная рада Саюзу палякаў Беларусі прыпыніла ў правах сябра арганізацыі, былога старшыню Мечыслава Яськевіча і ягоную намесьніцу Гэлену Дубоўскую. Акрамя гэтага, Дубоўскую зьнялі з пасады дырэктара Польскай грамадзкай школы пры СПБ у Горадні.
Пазоў у Канстытуцыйны суд Францыі падаў адвакат жыхара горада Анжэ, якога ў верасьні мінулага году прысудзілі да двух гадоў зьняволеньня за наведваньне ісламісцкіх вэб-сайтаў.
Жыхарам мястэчак пад дамбай возера Ораўіл, што ў Каліфорніі, 11 лютага была абвешчаная тэрміновая эвакуацыя. Каля 160 тысяч чалавек жывуць у раёне, які могуць закрануць наступствы разбурэньня найвышэйшай дамбы ЗША.
На Кубку Фэдэрацыі па тэнісе падчас цырымоніі адкрыцьця матчу паміж зборнымі ЗША і Нямеччыны замест сучаснага нямецкага гімну арганізатары памылкова ўключылі кампазыцыю часоў Трэцяга райху.
У прадмесьці Парыжу Сэн-Дэні адбываюцца беспарадкі ў адказ на паліцэйскае самавольства. Пратэстоўцы падпалілі аўтамабіль, паведамляе газета Le Figaro.
Сёньня ўначы на ўкраінскім памежным пункце пропуску «Ягадзін» у Валынскай вобласьці на мяжы з Польшчай затрыманы 44-гадовы грамадзянін Беларусі за спробу кантрабанды наркатычных рэчываў.
Загрузіць яшчэ