Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лягер пратэстоўцаў у Курапатах разбураюць (Жывая трансьляцыя)


На поўначы Менску ад ранку 20 лютага актывісты ладзяць пратэст супраць высечкі дрэваў і пачатку будаўніцтва офісанага цэнтру за некалькі дзясяткаў мэтраў ад Курапатаў — месца пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Актывісты «Маладога фронту» на чале са Зьмітром Дашкевічам паставілі намёт і абяцалі ладзіць кругласутачнае дзяжурства па прыкладзе доўгатэрміновай акцыі 2001–2002 гадоў, калі тут будавалася Менская кальцавая дарога. Будаўнікі зьнялі намёт і выкінулі яго. Але актывісты абяцаюць стаяць да ночы, пакуль ім ня прыйдуць на зьмену іншыя.

Жывая трансьляцыя на старонцы Радыё Свабода ў Фэйсбуку:

За няпоўны дзень адбылося тры сутычкі актывістаў з будаўнікамі, кажа лідэр Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG