Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога прэм'ера Нарвэгіі затрымалі ў аэрапорце ЗША праз указ Трампа


Былы прэмʼер-міністар Нарвэгіі Кʼель Магнэ Бунэвік прыляцеў у вашынгтонскі аэрапорт і прадʼявіў на пашпартным кантролі дыпляматычны пашпарт, дзе была ўказаная яго былая пасада.

Але, нягледзячы на гэта, яго затрымалі і пратрымалі каля дзьвюх гадзін у памяшканьні з астатнімі падазронымі пасажырамі з Блізкага Усходу і з Афрыкі.

Потым яго каля дваццаці хвілін распытвалі пра падарожжа ў Іран у 2014 годзе. У памежнікаў выклікала падазрэньне прыватная паездка палітыка на канфэрэнцыю па правах чалавека, — распавёў Бунэвік у інтэрвію ABC 7.

«Я быў здзіўлены. Што застанецца ад рэпутацыі ЗША, калі падобнае будзе адбывацца ня толькі са мной, але і зь іншымі міжнароднымі дзеячамі?» — заявіў былы прэмʼер-міністар Нарвэгіі, пасьля таго, як яго ўсё ж пусьцілі ў ЗША.

Прадстаўнікі памежнай службы ЗША адмовіліся камэнтаваць інцыдэнт з нарвэскім палітыкам, спаслаўшыся на тое, што законы не дазваляюць ім выдаваць асабістыя дадзеныя тых, хто падлягае праверцы пры ўезьдзе.

28 студзеня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб абмежаваньні ўезду ў ЗША грамадзянам сямі краін: Ірака, Сырыі, Ірана, Судана, Лібіі, Самалі і Емэна. Адначасова была ўзмоцнена праверка ўсіх, хто калі-небудзь бываў у гэтых краінах. Трамп патлумачыў гэтыя меры барацьбой з тэрарызмам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG