Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адміністратара суполкі «Мая краіна Беларусь» на мяжы канфіскавалі больш за 7 тысяч налепак


У адміністратара суполкі «Мая краіна Беларусь» у сацыяльных сетках берасьцейскія мытнікі канфіскавалі сёньня 7200 налепак з нацыянальнай сымболікай.

Студэнт аднаго са сталічных ВНУ ўяжджаў у Беларусь з Украіны праз пераход «Хаціслаў». Падчас асабістага дагляду мытнікі знайшлі друкаваную прадукцыю ў асабістых рэчаў і склалі пратакол. У акце адбору гаворыцца, што «зьмест некаторых налепак, як мяркуецца, мае экстрэмісцкі характар».

Сканфіскаваныя налепкі дзевяці відаў. Сярод іх выявы герба «Пагоня», Францішка Скарыны і бел-чырвонага белага сьцягу. Уладальніку друкаванай прадукцыі мытнікі паведамілі, што будзе прызначаная экспэртыза. Адмыслоўцы павінны будуць устанавіць, ці маюць налепкі экстрэмісцкі характар.

«Мая краіна Беларусь» — адна з самых папулярных беларускіх суполак у сацыяльных сетках. На яе падпісана каля 150 тысяч чалавек.

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG