У Біблейным таварыства Беларусі створаная міжканфэсійная перакладчыцкая камісія.
Раней паведамлялася, што гэтая арганізацыя дзейнічае і ў Беларусі.
Камуністы не вынаходзілі сваю ідэалёгію, а толькі прыстасавалі пад яе праваслаўную веру, лічыць прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.
Папа Рымскі Францішак хрысьціў 34 дзіцяці падчас доўгай цырымоніі ў Сыкстынскай капэле ў нядзелю.
У ноч з 6 на 7 студзеня ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі прайшлі ўрачыстыя службы.
Ёсьць рызыка татальнага абмежаваньня чалавечай свабоды, — мяркуе кіраўнік праваслаўнай царквы Расеі.
Запарожцы далучыліся да акцыі #принесиляльку, ініцыяванай выхадцам з Запарожжа блогерам Юрыем Гудыменкам, які заклікаў ўкраінцаў прыносіць цацкі пад сьцены храмаў УПЦ Маскоўскага патрыярхату.
Ксёндз Часлаў Паўлюкевіч, экзарцыст Горадзенскай дыяцэзіі, расказаў, навошта тысячы людзей прыяжджаюць у Рось, якія цуды здараюцца ў іхным мястэчку, чаму трэба і ня трэба баяцца дʼябла і што рабіць, каб пачаць жыць па-сапраўднаму.
Пра гэта ён заявіў у пропаведзі 31 сьнежня 2017 у базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане.
Кіраўнік паліцыі Тэгерану заявіў пра рашэньне больш не арыштоўваць жанчын за парушэньне ісламскага дрэс-коду. Замест гэтага іх будуць адпраўляць на заняткі ў кансультацыйныя цэнтры.
Каляды паводле грыгарыянскага календара 25 сьнежня ў 2017 годзе адзначаюцца ва Ўкраіне як дзяржаўнае сьвята, таксама як каляды 7 студзеня паводле юліянскага календара.
Спасылаюцца на роўнасьць незалежна ад веравызнаньня, даючы некалькі выходных праваслаўным, адзін каталікам і нуль — атэістам, мусульманам і юдэям.
Амэрыканскае выданьне The Wall Street Journal праілюстравала свой артыкул пра тое, як ў сьвеце сьвяткуюць Нараджэньне Хрыстова, фатаздымкам зь касьцёла ў Дзятлаве Горадзенскай вобласьці.
У сваім Калядным звароце да «Гораду і сьвету» Папа Рымскі Францішак распавёў, што моліцца за мір ва Ўкраіне, каб «Бог прынёс сьвет гэтай дарагой нам зямлі», – сказаў ён.
Падчас каляднай службы ў саборы сьвятога Пятра ў Ватыкане папа Францішак заклікаў міжнародную супольнасьць не ігнараваць на «мільёны ўцекачоў».
Рыма-каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты рыхтуюцца сустрэць сьвята Божага Нараджэньня. 24 і 25 сьнежня ва ўсіх храмах гэтых канфэсіяў пройдуць сьвяточныя набажэнствы.
Толькі Бог ведае, калі папа Рымскі наведае Беларусь, — мяркуе кіраўнік каталіцкага касьцёла ў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Папа рымскі Францішак заклікаў журналістаў асьвятляць навіны спакойна, дакладна і поўна, раскрытыкаваўшы распаўсюджваньне недакладнай інфармацыі і імкненьне СМІ да сэнсацыйнасьці.
Рамонт Чырвонага касьцёла ў Менску распачаўся ў кастрычніку і зойме некалькі гадоў.
У вёсцы Рэчкі Вялейcкага раёну згарэла царква, збудаваная ў XIX стагодзьдзі.
Улады Банглядэшу маюць намер перасяліць каля 100 тысяч уцекачоў, мусульман-рагінг’я, на бязьлюдны востраў у бэнгальскім заліве.
Архірэйскі сабор Расейскай праваслаўнай царквы прыняў пасланьне да сваіх вернікаў, у якім сьцьвярджаецца, што «рэвалюцыйныя настроі, спароджаныя палітычнымі правакацыямі», зьяўляюцца кепскімі для людзей.
Кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэт заявіў, што ўзначаленая ім царква ніколі ня вернецца ў Маскоўскі патрыярхат. Такую заяву Філарэт зрабіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве 1 сьнежня.
«Ні пра якое пакаяньні перад РПЦ ці тым больш вяртаньне ў яе склад ня можа быць і гаворкі»
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон аб аб’яўленьні выходным днём 25 сьнежня, калі адзначаецца Раство Хрыстова паводле грыгарыянскага календара.
Калі б рыма-каталіцкія біскупы шанавалі народныя традыцыі і не палітыкавалі, калі б у іх хапіла мужнасьці, яны б не зьвярнуліся б да Лукашэнкі з сумнеўнай прапановай, якая яшчэ невядома як будзе ўспрынятая праваслаўнымі клерам і вернікамі.
Біскупы Беларусі падтрымалі ініцыятыву каталіцкіх вернікаў зрабіць выходны дзень для ўшанаваньня памяці памерлых.
Папа Рымскі Францішак 27 лістапада пачаў шасьцідзённую паездку ў Бірму і Банглядэш. Ён прыбыў у Рангун з візытам, які пройдзе ў краіне, якая стала месцам найбольшага крызысу, зьвязанага з уцекачамі, мусульманамі рахінджа.
Міністар аховы здароўя Ізраіля Якаў Ліцман 26 лістапада сышоў у адстаўку на знак пратэсту супраць таго, што ізраільская дзяржаўная чыгуначная кампанія праводзіць рамонтныя работы ў суботы.
Прэзэнтацыя першага поўнага Рыма-каталіцкага выданьня «Новага Запавету» па-беларуску прайшла ў межах біблійнага сымпозіюма «Слова Божае 1517 — 2017», які 25 лістапада прайшоў у касьцёле сьвв. Сымона і Алены ў Менску.
Папа Рымскі Францішак налета наведае Літву, пацьвердзіла ў сераду агенцтву BNS адміністрацыя прэзыдэнта краіны.
Паводле дасьледаваньня недзяржаўнага амэрыканскага Pew Research Center, у Беларусі лічаць сябе праваслаўнымі каля 5,9 млн чалавек (62% насельніцтва), але зь іх абсалютна ўпэўнена вераць у Бога толькі 22%.
Гісторык Яраслаў Фошчан напісаў кнігу пра сьвятара Георгія Каніскага. Стаўленьне да гэтай гістарычнай асобы ў Беларусі неадназначнае. Паводле ўкраінскага навукоўца, Каніскі, пабыўшы на япіскапскім служэньні ў Беларусі, прасіўся на радзіму ў манастыр.
Кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы патрыярх Кірыл абвінаваціў творчых дзеячаў Расеі ў тым, што некаторыя зь іх праз кінэматограф і тэатар нібыта «нясуць народу спакусу і грэх, зьбіваюць людзей з тропу» і такім чынам набліжаюць рэвалюцыю.
У касьцёле ў Будславе знайшлі рэліквіі сьвятой Кацярыны Александрыйскай. Раней яны знаходзіліся ў бакавым алтары сьвятыні. Калі ў мястэчку ўсталявалася савецкая ўлада, рэліквіі схавалі.
Дык на якой мове Францішак Скарына выдаў сваю Біблію? На царкоўнаславянскай зь вялікай колькасьцю беларусізмаў, ці на старабеларускай зь вялікім дамешкам царкоўнаславянскіх і заходнеславянскіх словаў?
Палова жыхароў Расеі верыць у Бога. Сярод расейцаў, якія лічаць сябе праваслаўнымі, такіх — 58 адсоткаў.
Чытач, які знаёміцца з тэкстамі расейскіх філёзафаў-выкрывальнікаў «бездухоўнасьці Захаду», звычайна не падазрае, што мае справу з прапагандысцкімі творамі.
Гарадзкія ўлады Менску вярнулі касьцёлу Сьвятога Роха (таксама вядомы як касьцёл Найсьвяцейай Тройцы на Залатой горцы) участак зямлі ў 2 га, на якім некалі разьмяшчаліся каталіцкія могілкі.
7 лістапада папа Францішак прызначыў двух падсакратароў Дыкастэрыі ў справах сьвецкіх, сям’і і жыцьця. Імі сталі італьянкі Гарбыэла Гамбіна і Лінда Гізоні.
3 лістапада споўнілася 60 гадоў з дня першай царкоўнай службы ў саборы Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Кірылы Тураўскага ў Брукліне. З гэтай нагоды ў нядзелю, 5 лістапада, адбылася сьвяточная архірэйская багаслужба з удзелам япіскапа Святаслава Логіна.
У Беларусі сёньня адзначаюць Дзень памяці продкаў Дзяды. Раней у гэты дзень людзі наведвалі могілкі і мелі рытуальную вячэру. У дахрысьціянскі час істотаю Дзядоў была сустрэча з душою памерлага, каб здабыць яго прыхільнасьць.
У прамове падчас урачыстай імшы ў Менскай катэдры 1 лістапада каталіцкі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч назваў бальшавіцкую рэвалюцыю 1917 году «экзістэнцыяльнай катастрофай».
У гэты дзень былы нямецкі манах Марцін Лютэр публічна асудзіў тагачасную каталіцкую царкву. Ён прыбіў да дзьвярэй царквы свае крытычныя тэзы. Новая хрысьціянская канфэсія хутка запанавала ў паўночнай Эўропе. Пра яе зьяўленьне й сучасны стан у Беларусі нам распавялі лютэране — горадзенскі пастар Уладзімер Татарнікаў і кіраўнічка менскае суполкі Хельга Штокман.
Вядучы эўрапейскі славіст, прафэсар мовазнаўства Інстытуту славістыкі Венскага ўнівэрсытэту Міхаэль Мозэр адказаў на пытаньні Радыё Свабода, якія тычыліся гісторыі беларускай літаратурнай мовы і мовы друкаванай Бібліі Францішка Скарыны.
Рымска-каталіцкі касьцёл падрыхтаваў першы афіцыйны пераклад Новага Запавету на сучасную беларускую мову, паведамляе catholic.by.
У Магілёў прывезьлі мошчы сьвятой Матроны Маскоўскай. Праваслаўныя вернікі са спадзевам на цуд для сябе і крэўных выстойвалі гадзіны ў чэргах, каб пакланіцца каўчэгу з мошчамі.
Упершыню за 100 гадоў у Віцебску адкрылася новая сынагога. Будынак, дзе апошнія 25 гадоў маліліся віцебскія габрэі, быў звычайным жылым домам, які ня мог выконваць усіх належных функцыяў.
Сёньня ў віцебскай юдэйскай грамадзе «Дом Ізраілю» каля 50 прыхаджанаў. Хаця ў сынагогу прыходзіць і болей. Дасюль адзіным дзейным культавым будынкам была сынагога на вуліцы 1-й Калгаснай.
У рамках ініцыятывы «Ружанец да межаў» у сёньняшняе сьвята Маці Божай Ружанцовай мільён польскіх вернікаў чыталі ружанец уздоўж дзяржаўных межаў Польшчы.
Загрузіць яшчэ