Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каталікі і пратэстанты Беларусі рыхтуюцца да сустрэчы Божага Нараджэньня


У менскім архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі сьвяточная імша на польскай мове пачнецца ў 19.00, а беларускамоўная — у 21.00, богаслужэньне ўзначаліць апостальскі нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр, паведамляе афіцыйны партал Рымска-каталіцкага касьцёлу ў Беларусі.

У 19.00 набажэнствы пачнуцца ў парафіі Маці Божай Будслаўскай — у аднайменнай капліцы ў мікрараёне Чырвоны Бор, а таксама ў парафіі Сьвятога Антонія — у актавай залі ЖЭС № 84 у Малінаўцы.

У касьцёле Сьвятых Сымона і Алены (Чырвоны касьцёл) на плошчы Незалежнасьці калядная імша на беларускай мове пачнецца ў 20.00, а дзьве гадзіны пазьней — на польскай.

Набажэнствы ў касьцёле Найсьвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы, Узвышэньня Сьвятога Крыжа на Кальварыйскіх могілках, а таксама ў капліцы парафіі Сьвятых Яна Эвангеліста і Максымільяна Кольбэ ў мікрараёне Дамброўка пачнуцца ў 21.00.

У 22.00 імшы да сьвята Нараджэньня Хрыстовага пройдуць у капліцы Маці Божай Шкаплернай парафіі Божага Цела ў мікрараёне Ангарская, капліцы Маці Божай Ружанцовай у Лошыцы, цэнтры Сьвятога Язэпа прыходу Хрыста Збаўцы і Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Шабанах і капліцы парафіі Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Сухараве.

У капліцы душпастырскага Цэнтру пры епіскапаце Беларусі для вернікаў парафіі Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і Сьвятога Яўгена дэ Мазэна сьвяточнае богаслужэньне пачнецца ў 23.00.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG