Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі Францішак наведае Вільню да 100-годзьдзя літоўскай незалежнасьці


Папа Рымскі Францішак налета наведае Літву, пацьвердзіла ў сераду агенцтву BNS адміністрацыя прэзыдэнта краіны.

«Візыт Папы Францішка плянуецца ўвосень наступнага году», — сказала прэс-сакратар прэзыдэнта Дайва Ульбінайце. Паводле яе, Ватыкан у бліжэйшы час павінен аб’явіць дакладную дату і статус візыту. Прыезд Папы ў Літву будзе прымеркаваны да стагодзьдзя дзяржавы.

Эстонскія СМІ на гэтым тыдні паведамілі пра імаверны візыт пантыфіка ў Талін.

У верасьні 1993 гоуа Літву наведаў Папа Рымскі Ян Павал II, які ўзначальваў каталіцкую царкву з 1978 па 2005 год.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG