У рамках ініцыятывы «Ружанец да межаў» у сёньняшняе сьвята Маці Божай Ружанцовай мільён польскіх вернікаў чыталі ружанец уздоўж дзяржаўных межаў Польшчы.
Малітвы адбыліся ў 320 храмах 22 дыяцэзіяў, у гарах, на ўзьбярэжжы, у адкрытым моры, у аэрапортах, у Аўганістане і нават за Палярным колам.
Пасьля набажэнстваў людзі накіраваліся да 4 тысяч загадзя вызначаных месцаў уздоўж дзяржаўнай мяжы Польшчы, дзе маліліся на ружанцы.