Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне будзе як у Беларусі: Парашэнка ўхваліў выходны 25 сьнежня


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон аб аб’яўленьні выходным днём 25 сьнежня, калі адзначаецца Раство Хрыстова паводле грыгарыянскага календара.

Як паведамляе сайт Вярхоўнай Рады Ўкраіны, Парашэнка падпісаў дакумэнт сёньня, 29 лістапада.

Гэты закон уступае ў сілу з дня, наступнага за днём апублікаваньня.

Ва Ўкраіне, як і ў Беларусі, выходным днём ужо было 7 студзеня, калі адзначаюць Божае Нараджэньне паводле юліянскага календара. У гэты дзень сьвяткуюць Украінская, Расейская, Грузінская, Сэрбская, Польская праваслаўныя царквы, праваслаўны Ерусалімскі патрыярхат ў Ізраілі і Ярданіі, а таксама нешматлікія суполкі ў іншых краінах. Акрамя таго, юліянскага календара прытрымліваецца і большасьць усходне-каталіцкіх цэркваў, сярод іх і Ўкраінская грэка-каталіцкая царква. У адрозьненьне ад іх, беларускія ўніяты сьвяткуюць Раство паводле грыгарыянскага календара.

25 сьнежня Раство Хрыстова адзначаюць ня толькі каталікі, але і пратэстанты. У Беларусі гэта выходны, але ва Ўкраіне дагэтуль такі дзень быў працоўным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG