Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Францішак паехаў у краіны, дзе каталікоў усяго 1% і нават менш


Папа Рымскі Францішак 27 лістапада пачаў шасьцідзённую паездку ў Бірму і Банглядэш. Ён прыбыў у Рангун з візытам, які пройдзе ў краіне, якая стала месцам найбольшага крызысу, зьвязанага з уцекачамі, мусульманамі рахінджа.

Тысячы каталікоў з усёй Бірмы (таксама вядомай як М’янма) сабраліся ў сталіцы Рангуне (таксама вядомай як Янгон), каб вітаць папу. Чакаецца, што папа падыме пытаньне пра крызыс з мусульманамі рахінджа на сваіх сустрэчах з генэралам Мін Аун Хлаином і з грамадзянскай лідэрам краіны, ляўрэаткай Нобэлеўскай прэміі міру Аунг Сан Су Чы.

За апошнія тры месяцы больш за 620 000 мусульман рахінджа ўцяклі зь Бірмы ў Банглядэш. У Бірме, большасьць жыхароў якой будысты, мусульмане рахінджа уціскаюцца мясцовымі ўладамі. Гэтую сытуацыю Злучаныя Штаты і Арганізацыя Аб’яднаных Нацый назвалі «этнічнымі чысткамі».

У Бірме налічваецца каля 660 000 каталікоў, што складае 1,2% насельніцтва краіны. У Банглядэшы каталікі складаюць 0,2% усіх жыхараў (320 тысяч).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG