Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане дваіх асудзілі да турмы па справе «акультнага СССР»


Міхаіл Ткачоў (зьлева) і Уалі Аліаскараў падчас абвяшчэньня прысуду 15 студзеня 2018 году.

Раней паведамлялася, што гэтая арганізацыя дзейнічае і ў Беларусі.

Два фігуранты крымінальнай справы аб распальваньні варожасьці — Міхаіл Ткачоў з Караганды і Уалі Аліаскараў зь Петрапаўлаўску — асуджаныя ў Казахстане на пяць гадоў турэмнага зьняволеньня кожны. Суд у Карагандзе абвясьціў вырак 15 студзеня.

66-гадовага Аліаскарава, былога супрацоўніка пракуратуры, і 28-гадовага Ткачова называюць пасьлядоўнікамі акультнай арганізацыі «Союз Сотворцов Святой Руси» (СССР). Іх абвінавацілі ў «цяжкім злачынстве супраць міру і грамадзкай бясьпекі» і «наўмысных дзеяньнях, накіраваных на ўзбуджэньне нацыянальнай і рэлігійнай варожасьці, а таксама прапагандзе выключнасьці і перавагі, на падставе іх адносінаў да рэлігіі і нацыянальнай прыналежнасьці, учыненыя публічна, у групе асоб паводле папярэдняй змовы, з выкарыстаньнем інфармацыйна-камунікацыйных сетак».

Ці была нацыянальная і рэлігійная варожасьць?

Раней пракурор Нурбек Кузбакаў, выступаючы ў судовых спрэчках, сказаў, што віна падсудных, якіх называюць чальцамі «акультнай арганізацыі СССР», даказаная цалкам, і прасіў прызначыць ім па пяць гадоў турэмнага тэрміну. Адвакат падсудных Ігар Кір’янаў прасіў у спрэчках цалкам апраўдаць сваіх падабаронных, сказаўшы, што дзяржаўнае абвінавачаньне так і не назвала, якія менавіта злачынныя дзеяньні яны зрабілі. Самі абвінавачаныя не прызналі віны і назвалі абвінавачаньні несправядлівымі.

Далучаныя да справы матэрыялы рэлiгiязнаўчай экспэртызы сьведчаць, што кнігі, распаўсюд і абмеркаваньне якіх ставяць у віну падсудным, не забароненыя да выкарыстаньня на тэрыторыі Казахстану. Дзьве рэлігіязнаўчыя экспэртызы праводзіліся камітэтам па справах рэлігій на запыт жонкі падсуднага Ткачова.

Між тым раней на працэсе па гэтай справе адзін з прыцягнутых экспэртаў, якія ўдзельнічалі ў комплекснай экспэртызе матэрыялаў, сказаў, што ў тэкстах ёсьць «прыкметы ўзбуджэньня нацыянальнай і рэлігійнай варожасьці» і «выказваньні пра перавагу» адной нацыі.

***

На тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі нейкі час было зарэгістраванае «Общероссийское общественное движение содействия духовному развитию населения «За Государственность и Духовное возрождение Святой Руси», якое ўзначальваў Леанід Маслаў — доктар тэхнічных навук, былы дарадца эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзыдэнта Расеі і лідэр «Союза Сотворцов Святой Руси». Маслаў называў сябе прарокам і заяўляў, што падтрымлівае кантакт з вышэйшымі сіламі. У 2014 годзе шэраг выданьняў гэтага руху былі прызнаныя экстрэмісцкімі судом у расейскім Таганрогу, а пазьней Вярхоўны суд Расеі прыняў рашэньне скасаваць рэгістрацыю аб’яднаньня.

XS
SM
MD
LG