Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна стала пятай краінай сьвету, дзе Каляды адзначаюць двойчы на год


«Парад Дзядоў Маразоў» Свабоднага тэатру ў Менску, 2016 год

Каляды паводле грыгарыянскага календара 25 сьнежня ў 2017 годзе адзначаюцца ва Ўкраіне як дзяржаўнае сьвята, таксама як каляды 7 студзеня паводле юліянскага календара.

Брытанскі The Economist зьвярнуў увагу на тое, што краінаў з «двума Калядамі на год» у сьвеце толькі пяць: у ліку такіх краінаў таксама Беларусь, Эрытрэя, Лібан і Малдова.

Выданьне згадвае, што ў ангельскай мове ёсьць крылаты выраз: «Christmas comes but once a year» («Каляды бываюць толькі раз на год»), калі хочуць сказаць, што ня варта часта траціцца на падарункі або што дзецям ня варта чакаць цудаў штодня.

Але Каляды бываюць больш чым раз на год у краінах са значнай доляй як тых праваслаўных, якія адзначаюць Каляды паводле «старога стылю» (юліянскага календара), так і каталікоў, якія ўсюды адзначаюць сьвята паводле «новага стылю» (грыгарыянскага календара).

У Беларусі ў 2012 годзе (паводле Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру, PDF) назвалі сябе праваслаўнымі 77% беларусаў, каталікамі — 9,5%, вернікамі іншых канфэсіяў — 1,5%. Але некаторыя з тых, хто называе сябе праваслаўнымі, нават ня вераць у Бога.

Ва Ўкраіне зьвесткі пра колькасьць вернікаў розьняцца ў розных крыніцах, але колькасьць вернікаў рыма-каталіцкай царквы называецца роўнай прыблізна 1%. Яны трымаюцца грыгарыянскага календара. Колькасьць хрысьціянаў, што належаць да грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы — ад 5% да 11% насельніцтва (вызнаюць юліянскі каляндар), пратэстантаў агулам ад 0,2% да 2,5%. Праваслаўных Кіеўскага патрыярхату — 30–45%, Маскоўскага — 20–26%, Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы — 1–2,5%.

Хоць у Беларусі Каляды адзначаюцца двойчы і абодва разы робяцца афіцыйным выходным днём, у іншых рэлігійных сьвятах беларуская дзяржава дае перавагу праваслаўным: каталікам не даюць выходных на Вялікдзень і Дзень усіх сьвятых, іншым канфэсіям зусім не даюць выходных на рэлігійныя сьвяты. Адмову даць выходны на каталіцкі Дзень усіх сьвятых 1 лістапада дзяржава патлумачыла «роўнасьцю людзей незалежна ад веравызнаньня».

Навагоднія ялінкі ў Менску і ў суседніх сталіцах: параўноўваем. ФОТА

Барацьба зь ялінкамі, маскі меншавікоў і шэсьце з паходнямі. Як у Беларусі ваявалі з Калядамі

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG