Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каталікам адмовілі ў выходным 1 лістапада, каб не пакрыўдзіць атэістаў, а пра Дзяды забылі


Працэсія каталікоў у ноч з 1 на 2 лістапада, архіўнае фота

Апарат Савету міністраў Беларусі адказаў адмовай на пэтыцыю з просьбай зрабіць Дзень усіх сьвятых 1 лістапада і восеньскія Дзяды (дзень памяці памерлых) 2 лістапада выходным днём, паведамляе katolik.life.

У адказе, падпісаным намесьніцай Упаўнаважанага ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Аленай Радчанкай, нічога не гаворыцца аб просьбе зрабіць выходным днём 2 лістапада, хоць у пэтыцыі менавіта Дзяды ідуць на першым месцы — у тэксьце згадваецца ў тым ліку тое, што Дзяды былі выходным днём у 1991–1996 гадах.

Што да выходнага 1 лістапада, у адказе з Саўміну адзначаецца, што ў беларускіх законах замацаваная роўнасьць усіх грамадзянаў перад законам незалежна ад веравызнаньня, а Канстытуцыя не дае вернікам «ніякіх перавагаў перад грамадзянамі атэістычных поглядаў», і сьцьвярджаецца, што калі зрабіць 1 лістапада выходным днём, «гэта парушыць прынцып раўнапраўя грамадзянаў».

Пры гэтым дзень памяці продкаў, што адзначаюць праваслаўныя (Радаўніца — у аўторак праз тыдзень па Вялікадні), у Беларусі выходны.

Каталіцкае і праваслаўнае Раство (25 сьнежня і 7 студзеня) — таксама непрацоўныя дні.

Для каго сьвята? Праваслаўныя і грамадзкія дзеячы пра прапанову каталікоў зрабіць выходным 1 лістапада

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG