Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касьцёл зьвярнуўся да Лукашэнкі з просьбай зрабіць 1 лістапада выходным


Біскупы Беларусі падтрымалі ініцыятыву каталіцкіх вернікаў зрабіць дзень ушанаваньня памяці памерлых выходным. Гэтае пытаньне было абмеркавана на пленарным паседжаньні эпіскапату 21 лістапада.

Ліст ад імя каталіцкіх біскупаў Беларусі накіраваў Аляксандру Лукашэнку арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

У звароце, апублікаваным на сайце catholic.by, гаворыцца, што 1 лістапада каталіцкі касьцёл ва ўсім сьвеце адзначае дзень усіх памерлых. Шмат у якіх краінах сьвету гэты дзень выходны.

Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў да балянсу з праваслаўнай царквой, дзе вернікі маюць выходны дзень на Радуніцу.

У кастрычніку на сайце zvarot.by зьявілася пэтыцыя з просьбай зрабіць 1 ці 2 лістапада выходным днём. Паводле аўтараў пэтыцыі, выходны патрэбны дзеля таго, каб наведаць могілкі на Дзяды. На момант здачы матэрыялу зварот падпісалі больш за 1700 чалавек.

У першай палове 1990-х у Беларусі выходным быў дзень 2 лістапада, калі адзначаюцца Дзяды. 1 лістапада паводле каталіцкага календара — Дзень усіх сьвятых.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG