Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Кандрусевіч расплакаўся падчас прэзэнтацыі беларускага перакладу Новага Запавету


Прэзэнтацыя першага поўнага Рыма-каталіцкага выданьня «Новага Запавету» па-беларуску прайшла ў межах біблійнага сымпозіюма «Слова Божае 1517 — 2017», які 25 лістапада прайшоў у касьцёле сьвв. Сымона і Алены ў Менску, паведамляе партал catholic.by.

Нагодай для выданьня паслужыла сьвяткаваньне 500-годзьдзя выданьня Бібліі Францішка Скарыны.

Над беларускамоўным выданьнем «Новага Запавету» працавалі перакладчыкі, тэолягі і філёлягі з розных дыяцэзій Беларусі: кс. Ян Крэміс, Марына Пашук, кс. Валерый Быкоўскі, кс. Аркадзь Куляха OCD, кс. Ян Кучынскі, кс. Ігар Лашук, кс. Францішак Кісель, Антон Кузміч, Марыя Барткова.

Падчас прэзэнтацыі мітрапаліт Кандрусевіч прамаўляў са сьлязамі ў вачах.

«Трэба падзякаваць кардыналу Казіміру Сьвёнтку за тое, што ён заснаваў гэтую Сэкцыю па перакладзе. Дзякую ўсім чальцам Сэкцыі. Яны вялікай ахвярай учынілі тое, што мы зараз маем. Таксама выдавецтву „Про Хрысто“, якое займалася мастацкім афармленьнем новага выданьня Сьвятога Пісаньня, і ўсім, хто спрычыніўся да выданьня Новага Запавету на беларускай мове», — заўважыў герарх.

Пасьля прэзэнтацыі ўдзельнікі сымпозіюму памаліліся на сьв. Імшы, якую ўзначаліў Апостальскі нунцый у Беларусі Габар Пінтэр.

На дадзены момант было выдадзена 2 тысячы асобнікаў беларускага перакладу Новага Запавету. Кнігу можна набыць у кнігарні «Духоўная кніга», па адрасе: Менск, вул. М. Багдановіча, 25.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG