Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў апякункі Беларусі Эўфрасіньні Полацкай

Падзеі 5 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

5 студзеня 1104 году, згодна з высновамі дасьледчыка Аляксея Мельнікава, нарадзілася Эўфрасіньня Полацкая— полацкая князёўна і ігуменьня, беларуская сьвятая. Ушаноўваецца як асьветніца і апякунка Беларусі праваслаўнымі і грэка-каталікамі.

Эўфрасіньня Полацкая спрыяла ўзьвядзеньню храмаў, замовіла дойліду Яну збудаваць царкву Сьвятога Спаса, а Лазару Богшу — шасьціканцовы крыж.

Таксама ў гэты дзень

1919 — Менск абвешчаны сталіцай савецкай Беларусі.

1919 — у Мюнхэне заснавалі Нямецкую рабочую партыю, якую 24 лютага 1920 перайменавалі ў Нацыянал-сацыялістычную нямецкую рабочую партыю.

1930 — ЦК ВКП(б) прыняў пастанову «Аб тэмпах калектывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву», пасьля якой пачалася паскораная прымусовая калектывізацыя і кампанія «ліквідацыі кулацтва як клясы».

1938 — беларускаму пісьменьніку Максіму Гарэцкаму прысудзілі расстрэл.

Пісьменьнік Максім Гарэцкі. Апошні фатаздымак. 1937 г.
Пісьменьнік Максім Гарэцкі. Апошні фатаздымак. 1937 г.

1948 — студыя Warner Brothers паказала першы каляровы дакумэнтальны фільм.

1957 — была абвешчаная дактрына Эйзэнгаўэра, якая легла ў аснову зьнешняй палітыкі ЗША на Блізкім Усходзе.

2019 — Усяленскі патрыярх Варфаламей падпісаў томас, з гэтага моманту Праваслаўная царква Ўкраіны стала самастойнай.

У гэты дзень нарадзіліся

1876 — Конрад Адэнаўэр, першы канцлер пасьляваеннай Нямеччыны.

Конрад Адэнаўэр
Конрад Адэнаўэр

1905 — Уладзімер Стральцоў, беларускі й расейскі кінарэжысэр-дакумэнталіст.

1907 — Кастусь Губарэвіч, беларускі тэатральны і кінадраматург.

1932 — Тадзіяна Кляшторная, беларуская дзіцячая пісьменьніца, дачка Тодара Кляшторнага.

1932 — Умбэрта Эка, італьянскі пісьменьнік, аўтар раманаў «Імя ружы», «Ківач Фуко», «Востраў напярэдадні», «Баўдаліна».

Умбэрта Эка
Умбэрта Эка

1938 — Аляксандар Вайтовіч, беларускі фізык, акадэмік, палітык.

1941 — Хаяо Міядзакі, японскі мультыплікатар.

1982 — Вольга Гапеева, беларуская пісьменьніца.

Вольга Гапеева
Вольга Гапеева

У памяці

1589 — Кацярына Мэдычы, каралева Францыі.

1938 — Міхась Адзярыха, краязнавец, пэдагог і палітычны дзяяч (расстраляны НКВД).

1996 — Іван Чыгрынаў, народны пісьменьнік Беларусі. Аўтар раманаў «Плач перапёлкі» і «Апраўданьне крыві», якія апавядаюць пра трагічныя падзеі пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі.

Іван Чыгрынаў. 1980-я гг. Фота Анатоля Каляды. З фондаў БДАМЛіМ
Іван Чыгрынаў. 1980-я гг. Фота Анатоля Каляды. З фондаў БДАМЛіМ

2021 — Анатоль Цітоў, гісторык, геральдыст.

2022 — Дзьмітры Дудойць, палітвязень, скончыў жыцьцё самагубствам.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG