Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Кандрусевіч: Умова для візыту папы ў Беларусь — несупраціў праваслаўнай царквы


Прэсавая канфэрэнцыя беларускага мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча

Толькі Бог ведае, калі папа Рымскі наведае Беларусь, — заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску кіраўнік каталіцкага касьцёла ў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч пасьля каляднага віншаваньня адказаў на пытаньне Свабоды наконт верагоднасьці візыту папы Рымскага ў Беларусь.

«Толькі Бог ведае, калі папа наведае Беларусь. Умовы для візыту папы — несупраціў праваслаўнай царквы, — адзначыў Тадэвуш Кандрусевіч. — Мітрапаліт Павал вітаў удзельнікаў форуму, стасункі добрыя. Але патрэбная афіцыйная заява. Дарога праціраецца, але ня ведаю, калі Папа прыедзе».

Паводле ягоных словаў, пакуль няма канкрэтыкі адносна анансаванага наведваньня папам Літвы.

«У 2018 годзе спаўняецца 25 гадоў, як папа Ян Павал II наведаў Літву — першую постсавецкую краіну. Калі папа Францішак усё ж прыедзе ў Літву, каталіцкі касьцёл Беларусі будзе арганізоўваць туды пілігрымкі», — сказаў каталіцкі мітрапаліт.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG