Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэтлеемскі агонь прыбыў у Менск. Фатафакт

20 сьнежня беларускія скаўты даставілі Бэтлеемскі агонь міру ў архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску.

Далей агонь разьнясуць па храмах усёй краіны, а вернікі ад яго запаляць свае лямпадкі і прынясуць іх на сьвя́ты дадому.

Акцыя, падчас якой Бэтлеемскі агонь перадаюць з рук у рукі скаўты эўрапейскіх краінаў, была запачаткаваная ў 1997 годзе ў Аўстрыі і прымеркаваная да адзначэньня хрысьціянскім сьветам Нараджэньня Хрыстовага.

Бэтлеемскі агонь скаўты прывозяць у Беларусь з 1998 году.

XS
SM
MD
LG