Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскі міністар сышоў у адстаўку, пратэстуючы супраць рамонтаў у суботу


Будынак ізраільскага парлямэнту
Будынак ізраільскага парлямэнту

Міністар аховы здароўя Ізраіля Якаў Ліцман 26 лістапада сышоў у адстаўку на знак пратэсту супраць таго, што ізраільская дзяржаўная чыгуначная кампанія праводзіць рамонтныя работы ў суботы. Пра гэта паведамляюць ізраільскія СМІ.

Ліцман — лідэр рэлігійнай партыі «Аб’яднанае Габрэйства Торы», якая па выніках выбараў 2015 году атрымала 6 месцаў у парлямэнце, строга выконвае правілы юдаізму і патрабуе гэтага ад астатніх. У прыватнасьці, у адпаведнасьці з габрэйскай традыцыяй любая праца ў суботу забароненая. Аднак ізраільскія чыгуначнікі настойваюць, што рамантаваць чыгунку бяз шкоды для раскладу магчыма толькі ў суботы.

Як паведамляе францускае агенцтва France Presse, прэм’ер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньягу спрабаваў пераканаць міністра не сыходзіць у адстаўку, бо партыя «Аб’яднанае Габрэйства Торы» зьяўляецца адной з асноўных у кіруючай кааліцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG