Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыярх Кірыл занепакоены разьвіцьцём лічбавай эканомікі


Кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы патрыярх Кірыл

Ёсьць рызыка татальнага абмежаваньня чалавечай свабоды, — мяркуе кіраўнік праваслаўнай царквы Расеі.

Патрыярх Кірыл прызнае высокую эфэктыўнасьць сыстэмы прыняцьця рашэньня ў сфэры лічбавай эканомікі, — перадаюць расейскі СМІ. Аднак яго непакоіць, напрыклад, патэнцыйная пагроза блякаваньня банкаўскіх рахункаў «па прынцыпе неляяльнасьці».

«У нас ёсьць гарачыя галовы, якія з захапленьнем кажуць пра неабходнасьць ліквідаваць наяўныя грошы і перайсьці толькі на электронныя карткі. Гэта забясьпечыць празрыстасьць, кантроль, ну, і ўсе тыя аргумэнты, зь якімі многія добра знаёмыя. І ўсё гэта так. А калі раптам у нейкі момант гістарычнага развіцця доступ да гэтых картках будзе адчыняцца ў адказ на вашу ляяльнасць?» - цытуе словы патрыярха расейскае выданьне «Ведомости».

Паводле інфармацыі СМІ, патрыярх прывёў у прыклад ролік пра лад жыцьця ў адной з эўрапейскіх краінах, які нібыта прапануюць паглядзець прэтэндэнту на від на жыхарства ці грамадзянства. Маўляў, там яскрава прадстаўленая тэма ЛГБТ. Па меркаваньні патрыярха, «калі чалавек не згаджаецца з выкладзеным у роліку, то яму адмаўляюць у грамадзянстве ці відзе на жыхарства».

«А калі доступ да фінансаў будзе абмежаваны вось такога роду ўмовамі? Вось пра гэтыя небясьпекі сёньня царква кажа ва ўвесь голас», — прыводзяць словы патрыярха «Ведомости».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG