Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РПЦ папярэдзіла вернікаў пра небясьпеку рэвалюцыйных настрояў


Архірэйскі сабор Расейскай праваслаўнай царквы прыняў пасланьне да сваіх вернікаў, у якім сьцьвярджаецца, што «рэвалюцыйныя настроі, спароджаныя палітычнымі правакацыямі», зьяўляюцца кепскімі для людзей.

Адпаведны дакумэнт апублікаваны на афіцыйным сайце Маскоўскага патрыярхату.

«Прадстаўнікі ўсіх слаёў грамадзтва павінны прыкласьці намаганьні, каб пазьбегнуць паўтарэньня памылак, якія прывялі ў мінулым стагодзьдзі да мучэньняў і сьмерці мноства людзей, да разбурэньня дзяржаўнасьці», — гаворыцца ў дакумэнце.

Напярэдадні стала вядома, што Расейская праваслаўная царква прыняла палажэньне «Аб кананічных аспэктах царкоўнага шлюбу». Згодна з дакумэнтам, вянчаньне аднаполых пар і шлюбы з «варожымі ерэтыкамі» забараняюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG