Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Будславе знайшлі рэдкія рэліквіі сьвятой Кацярыны, схаваныя ў касьцёле ў савецкія часы


Імша ў касьцёле Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Будславе
Імша ў касьцёле Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Будславе

У касьцёле ў Будславе знайшлі рэліквіі сьвятой Кацярыны Александрыйскай. Раней яны знаходзіліся ў бакавым алтары сьвятыні. Калі ў мястэчку ўсталявалася савецкая ўлада, рэліквіі схавалі.

Як піша партал Каталіцкага Касьцёла Catholic.by, апісаньне рэліквій было знойдзена ў архіўнай кнізе XVIII стагодзьдзя, складзенай падчас адной з інвэнтарызацый.

«У трыдэнцкія часы пры кожным асьвечаным алтары знаходзіліся тыя ці іншыя рэліквіі. Звычайна іх або ўмуроўвалі, або ставілі ў рэліквіярыі на алтар», — распавёў Catholic.by вікарый будслаўскай парафіі ксёндз Міхал Бубен.

Рэліквіі Сьвятой Кацярыны ў касьцёле Будслава, фота Catholic.by
Рэліквіі Сьвятой Кацярыны ў касьцёле Будслава, фота Catholic.by

Пабачыўшы згадку пра рэліквіі ў кнізе, ксёндз пачаў шукаць іх у касьцёле.

«У камуністычныя часы рэліквіі схавалі, каб зьберагчы іх. Мы знайшлі іх 14 верасьня — у дзень Узвышэньня Сьвятога Крыжа. Капсула з рэліквіямі сьвятой была завернутая ў мяшочак, але знаходзілася ў касьцёле», — распавёў ксёндз Міхал Бубен.

Як адзначае партал Каталіцкага Касьцёла, рэліквіі сьвятой Кацярыны Александрыйскай — адны з самых рэдкіх у сьвеце. 25 лістапада адбудзецца ўрачыстае ўнясеньне рэліквій у будслаўскі санктуарый. Спэцыяльна для гэтага ў Будслаў прыбудзе дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Імша пачнецца а 12-й гадзіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG