Вайсковы аташэ Вэнэсуэлы ў Вашынгтоне палкоўнік Хасэ Луіс Сілва заявіў аб прызнаньні Хуана Гуайдо легітымным прэзыдэнтам краіны. Сваю заяву ён зрабіў з офіса ў Вашынгтоне.
На выдзеленыя сродкі ў Пецярбургу будзе мадэрнізаваная бальніца для вэтэранаў. ФРГ і Расея ўпэўненыя, што дадзеная акцыя палепшыць якасьць жыцьця былых блякаднікаў, гаворыцца ў заяве кіраўнікоў МЗС дзьвюх краінаў.
ЗША пацьвярджаюць істотны прагрэс на перамовах з талібамі.
Шэсьце, у якім узялі ўдзел больш як 200 актывістаў, пачалося ад Міхайлаўскай плошчы і прайшло тым жа маршрутам што і пяць гадоў таму, калі ў гэты ж дзень у апошні шлях праводзілі грамадзяніна Беларусі Міхася Жызьнеўскага, які стаў адной зь першых ахвяраў масавых акцый пратэсту 2013-2014 гадоў.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа заклікаў удзельнікаў Рады бясьпекі ААН падтрымаць апазыцыйнага лідэра Хуана Гуайдо.
Пытаньні правоў чалавека застаюцца галоўнымі ў адносінах Эўразьвязу зь Беларусьсю, заявіла кіраўніцы прадстаўніцтва ЭЗ Андрэа Віктарын 26 студзеня ў Менску на канфэрэнцыі.
Суд у Аўстрыі прысудзіў да 14 гадоў лідэрку ўльтраправай групоўкі Моніку Ўнгер. Яна абвясьціла сябе прэзыдэнткай неіснуючай дзяржавы «Фэдэрацыя Аўстрыя» і плянавала справакаваць у Аўстрыі ваенны пераварот.
Якую славу беларусам прынесла Насьця Рыбка? Як на адным баку апынуліся кіраўнік Беларусі і расейскі апазыцыянэр Навальны?
Надзею Саўчанку, былую ваенную лётчыцу і дэпутатку Вярхоўнай Рады Ўкраіны, якая зараз знаходзіцца пад арыштам паводле абвінавачваньня ў падрыхтоўцы тэракту і дзяржаўнага перавароту, вылучылі ў прэзыдэнткі Ўкраіны.
Якая расстаноўка палітычных і сацыяльных сілаў у Вэнэсуэле? Чаму стасункі Беларусі і Вэнэсуэлы сталі значна халаднейшымі, чым былі пры Чавэсу? Ці актуальны для Беларусі лёзунг «Сёньня — Мадура, заўтра — Лукашэнка»?
30 сусьветна вядомых гісторыкаў і пісьменьнікаў, у тым ліку беларуская нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч апублікавалі ў шэрагу ўплывовых выданьняў сьвету, у тым ліку брытанскай газэце Guardian, маніфэст-папярэджаньне супраць росту папулізму і нацыяналізму.
Нямеччына і Гішпанія прызна́юць лідэра апазыцыйных пратэстаў у Вэнэсуэле Хуана Гуайдо прэзыдэнтам краіны, калі ня будуць абвешчаныя выбары на працягу васьмі дзён, перадае Reuters.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа падтрымала Хуана Гуайдо перад тым, як ён назваў сябе новым прэзыдэнтам Вэнэсуэлы. Пра гэта з спасылкай на свае крыніцы паведамілі Associated Press і Wall Street Journal.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сёньня, у дзень нараджэньня гамадзяніна Беларусі і героя Ўкраіны Міхаcя Жызьнеўскага, які загінуў у часе масавых акцый пратэсту ў Кіеве ў 2014 годзе, ушанаваў ягоную памяць.
Рэйтынг палітычнай партыі «Адзіная Расея» зьнізіўся да 32,7 адсотка. Амаль да такой жа плянкі апусьціўся і рэйтынг прэзыдэнта РФ Уладзімера Пуціна — 32,8 адсотка. Гэта найніжэйшыя паказьнікі з 2006 году.
Беларускі бок пільна адсочвае сытуацыю ў сяброўскай Вэнэсуэле і суперажывае чарговаму вітку напружанасьці, які падсілкоўваецца дэструктыўнымі сіламі як усярэдзіне, так і за межамі краіны. Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка позьнім вечарам 25 студзеня ў тэлефоннай размове зь Нікалясам Мадура.
Кіраўніцтва Кангрэсу ЗША і амэрыканскі прэзыдэнт Дональд Трамп дамовіліся пра часовы дакумэнт, які дазволіць прафінансаваць дзяржаўныя выдаткі на тры тыдні.
У Флорыдзе агенты ФБР ЗША затрымалі Роджэра Стоўна, аднаго з ключавых дарадцаў Дональда Трампа ў пэрыяд прэзыдэнцкай перадвыбарчай кампаніі. Затрыманьне зьвязанае з «расейскім расьсьледаваньнем», якое вядзе спэцпракурор Робэрт Мюлер.
Беларусь зь нядаўняга часу мае агульны «чорны сьпіс» з Расеяй.
Выпушчаны надоечы з ізалятара Зьміцер Паліенка зьвязаў перасьлед анархістаў з падрыхтоўкай да Эўрапейскіх гульняў, якія ўлетку адбудуцца ў Менску. Паліенку з паплечнікамі падазраюць у нанясеньні графіці «Міліцыянты забіваюць людзей».
У ахове кіраўніка Вэнэсуэлы Нікаляса Мадура за апошнія некалькі дзён зьявіліся расейскія спэцыялісты з прыватных вайсковых кампаній, якія займаюцца сакрэтнымі місіямі па ўсім сьвеце, паведамляе агенцтва Reuters.
Амэрыканскі палітоляг у інтэрвію Радыё Свабода расказаў пра сваю новую кнігу, межы мультыкультуралізму і рэцэпты змаганьня зь няроўнасьцю.
Грэцкі парлямэнт ратыфікаваў пагадненьне аб перайменаваньні Македоніі ў Рэспубліку Паўночная Македонія.
На сайце аднаго з самых уплывовых сацыялягічных цэнтраў Расейскай Фэдэрацыі — Фонду «Общественное мнение» — 25 студзеня былі апублікаваныя дадзеныя сьвежага апытаньня наконт стасункаў Расеі і Беларусі.
Адзін з фаварытаў прэзыдэнцкай гонкі ва Ўкраіне, актор і бізнэсовец Уладзімір Зяленскі, якому прагназуюць выхад у другі тур, перадаў у Цэнтральную выбарчую камісію пакет дакумэнтаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатам на прэзыдэнта.
Лукашэнка расказаў, што карыстаецца электрычным матацыклам з кітайскіх камплектуючых (акрамя рамы), які яму прывезьлі «для выпрабаваньняў». Заявіў, што «рэч цудоўная», але «трэба сваё, перадусім батарэя».
«Мае вушы, адно і другое, паглядзіш. Тым больш што я ні разу не абсьледаваўся ў гэтай частцы, а гэта вельмі карысна. А потым усіх начальнікаў абсьледуем, таму што ня ўсё нармальна чуюць».
Парлямэнт Грэцыі 25 студзеня павінен правесьці гістарычнае галасаваньне адносна ратыфікацыі пагадненьня з суседняй Македоніяй аб зьмене назвы гэтай дзяржавы на Паўночную Македонію.
Тэлегледачы ў Менску змогуць глядзець перадачы ўкраінскага тэлеканалу UATV прыкладна з 10 лютага.
Аналітык з Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі Аксана Шэлест тлумачыць, «што можа разьвіць і забіць» грамадзянскую супольнасьць Беларусі.
Лявон Вольскі некалі напісаў іранічную песьню пра беларуска-вэнэсуэльскае «сяброўства».
Усясьветныя мэдыі пішуць, што рэжым Нікаляса Мадура ў Вэнэсуэле аганізуе. Ужо каторы раз. Цалкам верагодна, што цяпер сапраўды ён ня выжыве і зваліцца, ня вытрымаўшы народных пратэстаў і вонкавага ціску.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — дасьледчы дырэктар цэнтру «East», беларускі палітоляг Андрэй Елісееў, адзін з двух беларусаў, якія бяруць удзел у мерапрыемствах у рамках усясьветнага эканамічнага форуму ў Давосе.
Суд у Эдынбургу абвінаваціў былога першага міністра Шатляндыі 64-гадовага Алекса Сэлманда ў 14 злачынствах. У тым ліку — у дзьвюх спробах згвалтаваньня, дзевяці эпізодах сэксуальнага гвалту, двух нападах непрыстойнага характару і парушэньні грамадзкага парадку.
Супольная дэлегацыя ад чатырох міжнародных прафсаюзных арганізацый праінфармавала кіраўніцтва Эўразьвязу пра пагаршэньне сытуацыі з захаваньнем прынцыпаў дэмакратыі і асноўных правоў чалавека ў Беларусі на прыкладзе «справы РЭП».
У Менску застаюцца без кіраўнікоў чатыры раёны — Заводзкі, Кастрычніцкі, Партызанскі і Фрунзенскі.
Выказваньні Аляксандра Лукашэнкі, якія гучалі з судзе, Януковічу не дапамаглі.
Сямігадовага хлопчыка Алёшу Ступіна, які малюе наіўныя дзіцячыя малюнкі пра бягучыя падзеі і зьбірае пад імі тысячы лайкаў у Фэйсбуку, беспасьпяхова шукалі журналісты.
Якая будучыня чакае беларуска-вэнэсуэльскія праекты, якія пайшлі на спад яшчэ пасьля сьмерці Уга Чавэса? Няпэўная палітычная будучыня Вэнэсуэлы рызыкуе паставіць крыж на беларускай прысутнасьці ў гэтым кутку Лацінскай Амэрыкі.
Вэнэсуэльская апазыцыя выступіла супраць прэзыдэнта Нікаляса Мадура, кіраўнік парлямэнту Хуан Гуайдо абвясьціў сябе часовым прэзыдэнтам. Хто ў сьвеце падтрымаў адзін і другі бок канфлікту?
Дзяржаўная дума Расеі ўхваліла ў першым чытаньні законапраекты пра забарону непраўдзівых навін.
«Што тычыцца беларускіх грамадзянаў, то інцыдэнтаў зь імі не зарэгістравана. Многія зь іх знаходзяцца там у межах выкананьня сацыяльнай замовы ўраду Вэнэсуэлы, якую і працягваюць выконваць».
9 тэзісаў «беларускай часткі» перадвыбарчай праграмы вылучэнца блёку ўкраінскіх нацыяналістаў Руслана Кашулінскага.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, камэнтуючы 24 студзеня палітычны крызыс у Вэнэсуэле, напісаў у твітэры, што «вітае адвагу тысяч вэнэсуэльцаў, якія выступаюць за сваю свабоду». Тое, што адбываецца ў краіне ён назваў аднаўленьнем дэмакратыі.
Сярод заяваў, якія перадае ягоная прэс-служба, няма прынцыпова новых ідэяў, толькі шэраг эканамічных прапановаў для Сыбіры, ад зборкі тралейбусаў да будаўніцтва аграгарадкоў.
Сьпікер расейскага парлямэнту Вячаслаў Валодзін 24 студзеня даручыў запрасіць у Дзярждуму прадстаўніка кампаніі Google і «данесьці» да яго пазыцыю Расеі аб недапушчальнасьці абазначэньня расейскага Крыму як тэрыторыі Ўкраіны.
Хто цяпер прэзыдэнт, як адрэагаваў сьвет, наколькі ўсё кепска з эканомікай і што там з палітычнай сыстэмай.
Вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Фэдэрыка Магерыні апублікавала заяву, у якой падтрымала апазыцыйныя пратэсты ў Вэнэсуэле.
Абалонскі суд Кіева ў чацьвер прызнаў былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча вінаватым у дзяржаўнай здрадзе і дапамозе ў вядзеньні агрэсыўнай вайны. Януковіча таксама абвінавачваюць у тым, што ён спрыяў у парушэньні тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны.
Загрузіць яшчэ