Нямеччына і Гішпанія прызна́юць лідэра апазыцыйных пратэстаў у Вэнэсуэле Хуана Гуайдо прэзыдэнтам краіны, калі ня будуць абвешчаныя выбары на працягу васьмі дзён, перадае Reuters.
Францыя прызна́е Гуайдо прэзыдэнтам, калі выбары ня будуць абʼяўлены «ў найбліжэйшыя тыдні».
Да правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў заклікала кіраўніца зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ Фэдэрыка Магерыні.
Рада бясьпекі ААН правядзе 26 студзеня надзвычайную сэсію, каб абмеркаваць крызіс у Вэнэсуэле.
25 студзеня ў Дзярждэпартамэнце ЗША паведамілі, што дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа мае намер заклікаць Раду бясьпекі падтрымаць Хуана Гуайдо.