Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што трэба ведаць пра крызіс у Вэнэсуэле. Найважнейшае

Пратэстоўцы ў Каракасе, 23 студзеня
Пратэстоўцы ў Каракасе, 23 студзеня

На мітынгу 23 студзеня старшыня вэнэсуэльскага парлямэнту Хуан Гуайдо абвясьціў сябе часовым прэзыдэнтам — апазыцыя не прызнала вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2018 году, на якіх перамог Нікаляс Мадура.

У часе акцыяў пратэсту загінулі ня менш за 4 чалавекі, некаторыя СМІ паведамляюць пра большую колькасьць ахвяраў — да 16. Інцыдэнтаў з грамадзянамі Беларусі ў Вэнэсуэле не зафіксавана, паведаміла беларускае Міністэрства замежных справаў.

Як адрэагаваў сьвет?

Сам Мадура пакуль не адмаўляўся ад прэзыдэнцкага крэсла.

Нікаляс Мадура на інаўгурацыі 10 студзеня
Нікаляс Мадура на інаўгурацыі 10 студзеня

Гуайдо прызналі законным прэзыдэнтам Злучаныя Штаты і амаль уся Лацінская Амэрыка (акрамя Балівіі і Кубы).

Эўразьвяз не прызнаў Гуайдо часовым прэзыдэнтам Вэнэсуэлы і заклікаў правесьці новыя выбары, але падтрымаў парлямэнт і пратэстоўцаў. Падобнай пазыцыі прытрымліваецца Мэксыка.

Расея прызнае толькі Мадура.

Беларускія ўлады заявілі, што «вэнэсуэльскі народ можа самастойна справіцца зь цяжкасьцямі, якія ўзьніклі, без ўмяшаньня звонку».

Хто такі Хуан Гуайдо?

5 студзеня 35-гадовага Гуайдо выбралі старшынём Нацыянальнай асамблеі Вэнэсуэлы — парлямэнту дзяржавы, апазыцыйнага да прэзыдэнта Нікаляса Мадура.

Хуан Гуайдо на мітынгу 23 студзеня
Хуан Гуайдо на мітынгу 23 студзеня

Паходзіць зь сям’і зь сярэдняй клясы, старэйшы з шасьці дзяцей.

Гуайдо вучыўся на інжынэра ва ўнівэрсытэце ў Каракасе, затым атрымаў адукацыю ў галіне дзяржаўнага кіраваньня ва ўнівэрсытэце Джорджа Вашынгтона ў сталіцы ЗША і прыватным вэнэсуэльскім Інстытуце пэрспэктыўных дасьледаваньняў дзяржаўнага кіраваньня.

У 2009 годзе ён стаў сузаснавальнікам апазыцыйнай левацэнтрысцкай партыі «Народная воля» (Voluntad Popular) поплеч зь вядомым у Вэнэсуэле апазыцыянэрам Леанарда Лёпэсам (якога цяпер называюць мэнтарам Гуайдо).

У 2015 годзе Гуайдо быў выбраны ў Нацянальную асамблею ад свайго штату.

Патрабаваў пакараньня ўраду Мадура за парушэньне правоў чалавека, але прапаноўваў амністыю вайскоўцам, якія падтрымліваюць улады. У час пратэстаў 2017 году быў паранены ў шыю паліцэйскай гумовай куляй — застаўся шнар.

Калі і як у Вэнэсуэле пачаўся крызіс і наколькі ўсё кепска

Эканамічны крызіс у Вэнэсуэле цягнецца з 2013 году, калі да ўлады прыйшоў Нікаляс Мадура. Праз эканамічную палітыку ягонага памерлага папярэдніка Уга Чавэса праблемы з харчамі і таварамі назіраліся ад 2005 году. Па эканоміцы краіны моцна ўдарыла падзеньне цэнаў на нафту, але ўлады вінавацяць у эканамічных праблемах ЗША.

За першы прэзыдэнцкі тэрмін Мадура інфляцыя склала больш як 2 000 000 000% (перад дэнамінацыяй цэны вымяраліся ў мільёнах), валавы ўнутраны прадукт зьменшыўся на 45%, з краіны эмігравала 10% насельніцтва — каля 3 млн чалавек.

90% насельніцтва аказаліся крайне беднымі, прадукты разьмяркоўваліся грамадзкімі радамі. Сярэдняя вага вэнэсуэльца праз кепскае харчаваньне зьменшылася на 11 кг.

Як разгортваўся палітычны крызіс

Нікаляс Мадура нарадзіўся ў 1962 годзе, ня мае вышэйшай адукацыі, працаваў кіроўцам аўтобуса, пакуль не пайшоў у палітыку. У 1998 годзе падтрымаў Уга Чавэса, стаў дэпутатам ад сталічнай акругі, затым у 2005 годзе старшынём парлямэнту, у 2006-м — міністрам замежных справаў. У 2013 годзе пасьля сьмерці Чавэса перамог на прэзыдэнцкіх выбарах.

Вэнэсуэльцы рэгулярна выходзілі на акцыі пратэсту, у якіх бралі ўдзел дзясяткі тысяч, а часам і сотні тысяч чалавек. Праходзілі ня толькі палітычныя пратэсты, але і галодныя бунты. У сутыкненьнях гінулі людзі, самым крывавым стаў 2017 год, калі былі зафіксаваныя сьмерці 164 чалавек.

Новая хваля пратэстаў. Вэнэсуэла супраць Мадуры

Амаль год у Вэнэсуэле працягваюцца пратэсты насельніцтва з-за недахопу прадуктаў харчаваньня і мэдыкамэнтаў. Краіна, па сутнасьці, знаходзіцца ў рэжыме надзвычайнага становішча. Амаль два мільёны людзей падпісалі пэтыцыю за адстаўку прэзыдэнта Мадуры, а ў сталіцы ўжо трэці год дзясяткі тысяч вэнэсуэльцаў рэгулярна выходзяць на акцыі пратэсту.
1/10 Амаль год у Вэнэсуэле працягваюцца пратэсты насельніцтва з-за недахопу прадуктаў харчаваньня і мэдыкамэнтаў. Краіна, па сутнасьці, знаходзіцца ў рэжыме надзвычайнага становішча. Амаль два мільёны людзей падпісалі пэтыцыю за адстаўку прэзыдэнта Мадуры, а ў сталіцы ўжо трэці год дзясяткі тысяч вэнэсуэльцаў рэгулярна выходзяць на акцыі пратэсту.
Паводле Цэнтрабанку Вэнэсуэлы, толькі за 2016 год інфляцыя дасягнула 800%, а ВУП скараціўся амаль на 19%.
2/10 Паводле Цэнтрабанку Вэнэсуэлы, толькі за 2016 год інфляцыя дасягнула 800%, а ВУП скараціўся амаль на 19%.
Вэнэсуэла – краіна з найбуйнейшымі ў сьвеце выяўленымі запасамі нафты, яе эканоміка залежыць ад агульнасусьветных коштаў на нафту на 90%. Але з-за асаблівасьцяў вэнэсуэльскіх радовішчаў і некампэтэнтнага рэгуляваньня нафтавай галіны ўрадам Мадуры, краіна практычна страціла магчымасьць здабываць нафту самастойна.

На фота – былы прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс падчас візыту на нафтавае радовішча ў штаце Карабоба 10 жніўня 2006 года
3/10 Вэнэсуэла – краіна з найбуйнейшымі ў сьвеце выяўленымі запасамі нафты, яе эканоміка залежыць ад агульнасусьветных коштаў на нафту на 90%. Але з-за асаблівасьцяў вэнэсуэльскіх радовішчаў і некампэтэнтнага рэгуляваньня нафтавай галіны ўрадам Мадуры, краіна практычна страціла магчымасьць здабываць нафту самастойна.

На фота – былы прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс падчас візыту на нафтавае радовішча ў штаце Карабоба 10 жніўня 2006 года
На фоне падзеньня здабычы нафты з паліцаў хутка пачалі зьнікаць тавары першай неабходнасьці. У крамах іх можна атрымаць па пашпарце, адстаяўшы доўгія чэргі. Тым ня менш, голаду ў краіне пакуль няма.

На фота – Нікаляс Мадура выступае на пікеце ў падтрымку свайго праўленьня. 1 верасьня 2016 года
4/10 На фоне падзеньня здабычы нафты з паліцаў хутка пачалі зьнікаць тавары першай неабходнасьці. У крамах іх можна атрымаць па пашпарце, адстаяўшы доўгія чэргі. Тым ня менш, голаду ў краіне пакуль няма.

На фота – Нікаляс Мадура выступае на пікеце ў падтрымку свайго праўленьня. 1 верасьня 2016 года
На чорным рынку можна набыць шмат якія тавары, але па павышаным у некалькі разоў кошце. Праваабаронцы паведамляюць, што ў кантрабандзе і продажы вайсковых запасаў могуць быць замешаныя некаторыя прадстаўнікі ваеннай эліты.

На фота – сутыкненьні пратэстоўцаў з паліцыяй 19 красавіка 2017 года
5/10 На чорным рынку можна набыць шмат якія тавары, але па павышаным у некалькі разоў кошце. Праваабаронцы паведамляюць, што ў кантрабандзе і продажы вайсковых запасаў могуць быць замешаныя некаторыя прадстаўнікі ваеннай эліты.

На фота – сутыкненьні пратэстоўцаў з паліцыяй 19 красавіка 2017 года
Праз пагаршэньне крызысу, у краіне недахоп ня толькі прадуктаў харчаваньня, але і контрацэптываў. Іх таксама можна знайсьці толькі на чорным рынку за высокую цану. З гэтай прычыны некаторыя жанчыны ідуць на скрайнія крокі – стэрылізацыю. У шэрагу дзяржаўных клінік нават увялі «стэрылізацыйны дзень». За адзін такі дзень дактары апэруюць да 40 пацыентак.
6/10 Праз пагаршэньне крызысу, у краіне недахоп ня толькі прадуктаў харчаваньня, але і контрацэптываў. Іх таксама можна знайсьці толькі на чорным рынку за высокую цану. З гэтай прычыны некаторыя жанчыны ідуць на скрайнія крокі – стэрылізацыю. У шэрагу дзяржаўных клінік нават увялі «стэрылізацыйны дзень». За адзін такі дзень дактары апэруюць да 40 пацыентак.
Тых, хто пратэстуе на вуліцах і выступае за адстаўку Мадуры, прэзыдэнт называе тэрарыстамі. Ён абвінавачвае незадаволеных у сувязях з ЗША і сьцьвярджае, што яны рыхтуюць дзяржаўны пераварот. У сувязі з палітычным і эканамічным крызысам Мадура выдаў указ аб пашырэньні складу нацыянальнай міліцыі да паўмільёна чалавек.

На фота – члены Баліварыянскай нацыянальнай міліцыі на парадзе ў гонар сямігадовай гадавіны свайго стварэньня
7/10 Тых, хто пратэстуе на вуліцах і выступае за адстаўку Мадуры, прэзыдэнт называе тэрарыстамі. Ён абвінавачвае незадаволеных у сувязях з ЗША і сьцьвярджае, што яны рыхтуюць дзяржаўны пераварот. У сувязі з палітычным і эканамічным крызысам Мадура выдаў указ аб пашырэньні складу нацыянальнай міліцыі да паўмільёна чалавек.

На фота – члены Баліварыянскай нацыянальнай міліцыі на парадзе ў гонар сямігадовай гадавіны свайго стварэньня
На сёньняшні дзень многія лідэры апазыцыі апынуліся за кратамі. Але на свабодзе ўсё яшчэ застаецца адна з ключавых фігураў пратэсту – Ліліян Цінторы. У мінулым – мадэль, удзельніца рэаліці-шоў, палітычнай і праваабарончай дзейнасьцю яна пачала займацца ў 2007 годзе разам са сваім мужам Леапольда Лопэсам. Да 2015 году яна зрабілася тварам вэнэсуэльскай апазыцыі
8/10 На сёньняшні дзень многія лідэры апазыцыі апынуліся за кратамі. Але на свабодзе ўсё яшчэ застаецца адна з ключавых фігураў пратэсту – Ліліян Цінторы. У мінулым – мадэль, удзельніца рэаліці-шоў, палітычнай і праваабарончай дзейнасьцю яна пачала займацца ў 2007 годзе разам са сваім мужам Леапольда Лопэсам. Да 2015 году яна зрабілася тварам вэнэсуэльскай апазыцыі
Згодна са справаздачамі праваабаронцаў вэнэсуэльскай арганізацыі Foro Penal, толькі за два гады пратэстаў улады затрымалі звыш трох тысяч чалавек, 800 зь якіх да гэтага часу знаходзяцца ў зьняволеньні. Частку затрыманых улады катавалі.

На фота – паліцыя затрымала апазыцыянэра падчас антыўрадавых акцый 10 красавіка
9/10 Згодна са справаздачамі праваабаронцаў вэнэсуэльскай арганізацыі Foro Penal, толькі за два гады пратэстаў улады затрымалі звыш трох тысяч чалавек, 800 зь якіх да гэтага часу знаходзяцца ў зьняволеньні. Частку затрыманых улады катавалі.

На фота – паліцыя затрымала апазыцыянэра падчас антыўрадавых акцый 10 красавіка
Амаль за тры гады пратэстаў, па афіцыйных дадзеных, у сутыкненьнях з паліцыяй загінулі ня менш за 70 чалавек.

На фота – жыхары Каракаса на мэмарыяльнай цырымоніі ў гонар загінулых падчас вулічных пратэстаў
10/10 Амаль за тры гады пратэстаў, па афіцыйных дадзеных, у сутыкненьнях з паліцыяй загінулі ня менш за 70 чалавек.

На фота – жыхары Каракаса на мэмарыяльнай цырымоніі ў гонар загінулых падчас вулічных пратэстаў
Previous slide
Next slide

Парлямэнт Вэнэсуэлы — Нацыянальная асамблея — кантралюецца апазыцыяй з выбараў 2015 году. У 2016 годзе парлямэнт запусьціў працэдуру імпічмэнту Мадура, але яго заблякаваў Вярхоўны суд, які пазьней фармальна пазбавіў улады Нацыянальную асамблею.

У 2017 годзе Мадура склікаў Канстытуцыйную асамблею як замену парлямэнту, але тую асамблею не прызнала вэнэсуэльская апазыцыя і большасьць краінаў сьвету. Апазыцыя правяла не прызнаны Мадура рэфэрэндум супраць канстытуцыйнай рэформы.

У 2018 годзе Мадура перамог на датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах, інаўгурацыя на другі 6-гадовы тэрмін прайшла 10 студзеня. Вынікі не прызнала апазыцыя, якая байкатавала выбары і абвясьціла «маральную перамогу». Таксама вынікі выбараў не прызналі ЗША (якія афіцыйна назвалі Мадура «ўзурпатарам улады»), Канада, Аўстралія і шэраг дзяржаваў Лацінскай Амэрыкі.

Як Беларусь сябравала з Вэнэсуэлай. ФОТАГІСТОРЫЯ

Аляксандар Лукашэнка і Ўга Чавэс у Менску, 24 ліпеня 2006
1/17 Аляксандар Лукашэнка і Ўга Чавэс у Менску, 24 ліпеня 2006
Хоць беларускія ўлады пакуль не выказваліся пра вэнэсуэльскі крызіс, але раней падтрымлівалі Мадуру. Як Беларусь сябравала з Вэнэсуэлай — у фотагалерэі Свабоды.
Падрыхтоўка да візыту Чавэса ў Менск, 22 чэрвеня 2008
2/17 Падрыхтоўка да візыту Чавэса ў Менск, 22 чэрвеня 2008
Хоць беларускія ўлады пакуль не выказваліся пра вэнэсуэльскі крызіс, але раней падтрымлівалі Мадуру. Як Беларусь сябравала з Вэнэсуэлай — у фотагалерэі Свабоды.
Чавэс на менскім заводзе МАЗ, верасень 2009
3/17 Чавэс на менскім заводзе МАЗ, верасень 2009
Хоць беларускія ўлады пакуль не выказваліся пра вэнэсуэльскі крызіс, але раней падтрымлівалі Мадуру. Як Беларусь сябравала з Вэнэсуэлай — у фотагалерэі Свабоды.
Цёплы прыём Аляксандра Лукашэнкі ў вэнэсуэльскім парлямэнце. Каракас, 16 сакавіка 2010
4/17 Цёплы прыём Аляксандра Лукашэнкі ў вэнэсуэльскім парлямэнце. Каракас, 16 сакавіка 2010
Хоць беларускія ўлады пакуль не выказваліся пра вэнэсуэльскі крызіс, але раней падтрымлівалі Мадуру. Як Беларусь сябравала з Вэнэсуэлай — у фотагалерэі Свабоды.
Лукашэнка і Чавэс падчас двухдзённага візыту апошняга ў Беларусь,16 кастрычніка 2010
5/17 Лукашэнка і Чавэс падчас двухдзённага візыту апошняга ў Беларусь,16 кастрычніка 2010
Хоць беларускія ўлады пакуль не выказваліся пра вэнэсуэльскі крызіс, але раней падтрымлівалі Мадуру. Як Беларусь сябравала з Вэнэсуэлай — у фотагалерэі Свабоды.
Вэнэсуэльскі стэнды ў цэнтры Менскай кніжнай выставы, 12 лютага 2012
6/17 Вэнэсуэльскі стэнды ў цэнтры Менскай кніжнай выставы, 12 лютага 2012
Хоць беларускія ўлады пакуль не выказваліся пра вэнэсуэльскі крызіс, але раней падтрымлівалі Мадуру. Як Беларусь сябравала з Вэнэсуэлай — у фотагалерэі Свабоды.
Кадэты з Вэнэсуэлы падчас выпускной цырымоніі ў Беларускай вайсковай акадэміі ў Менску, 1 ліпеня 2012
7/17 Кадэты з Вэнэсуэлы падчас выпускной цырымоніі ў Беларускай вайсковай акадэміі ў Менску, 1 ліпеня 2012
Хоць беларускія ўлады пакуль не выказваліся пра вэнэсуэльскі крызіс, але раней падтрымлівалі Мадуру. Як Беларусь сябравала з Вэнэсуэлай — у фотагалерэі Свабоды.
Уга Чавэс і Аляксандар Лукашэнка, Каракас, 26 чэрвеня 2012
8/17 Уга Чавэс і Аляксандар Лукашэнка, Каракас, 26 чэрвеня 2012
Хоць беларускія ўлады пакуль не выказваліся пра вэнэсуэльскі крызіс, але раней падтрымлівалі Мадуру. Як Беларусь сябравала з Вэнэсуэлай — у фотагалерэі Свабоды.
Разьвітаньне з Уга Чавэсам каля амбасады Вэнэсуэлы ў Менску, 6 сакавіка 2013
9/17 Разьвітаньне з Уга Чавэсам каля амбасады Вэнэсуэлы ў Менску, 6 сакавіка 2013
Хоць беларускія ўлады пакуль не выказваліся пра вэнэсуэльскі крызіс, але раней падтрымлівалі Мадуру. Як Беларусь сябравала з Вэнэсуэлай — у фотагалерэі Свабоды.
Аляксандар Лукашэнка з сынам Мікалаем на разьвітаньні з Уга Чавэсам. Каракас, 8 сакавіка 2013
10/17 Аляксандар Лукашэнка з сынам Мікалаем на разьвітаньні з Уга Чавэсам. Каракас, 8 сакавіка 2013
Хоць беларускія ўлады пакуль не выказваліся пра вэнэсуэльскі крызіс, але раней падтрымлівалі Мадуру. Як Беларусь сябравала з Вэнэсуэлай — у фотагалерэі Свабоды.
Акцыя салідарнасьці з народам Вэнэсуэлы да першых угодак сьмерці Ўга Чавэса. Менскі сквэр Балівара, 5 сакавіка 2014
11/17 Акцыя салідарнасьці з народам Вэнэсуэлы да першых угодак сьмерці Ўга Чавэса. Менскі сквэр Балівара, 5 сакавіка 2014
Хоць беларускія ўлады пакуль не выказваліся пра вэнэсуэльскі крызіс, але раней падтрымлівалі Мадуру. Як Беларусь сябравала з Вэнэсуэлай — у фотагалерэі Свабоды.
Удзельнікі ўшанаваньня памяці з антыамэрыканскімі плякатамі
12/17 Удзельнікі ўшанаваньня памяці з антыамэрыканскімі плякатамі
Хоць беларускія ўлады пакуль не выказваліся пра вэнэсуэльскі крызіс, але раней падтрымлівалі Мадуру. Як Беларусь сябравала з Вэнэсуэлай — у фотагалерэі Свабоды.
Жанчыны ў традыцыйных вэнэсуэльскіх строях падчас Фэсту нацыянальных культур у Горадні, 2016 год
13/17 Жанчыны ў традыцыйных вэнэсуэльскіх строях падчас Фэсту нацыянальных культур у Горадні, 2016 год
Хоць беларускія ўлады пакуль не выказваліся пра вэнэсуэльскі крызіс, але раней падтрымлівалі Мадуру. Як Беларусь сябравала з Вэнэсуэлай — у фотагалерэі Свабоды.
Помнік Сімону Балівару на аднайменнай плошчы ў Менску
14/17 Помнік Сімону Балівару на аднайменнай плошчы ў Менску
Хоць беларускія ўлады пакуль не выказваліся пра вэнэсуэльскі крызіс, але раней падтрымлівалі Мадуру. Як Беларусь сябравала з Вэнэсуэлай — у фотагалерэі Свабоды.
Аляксандар Лукашэнка і Нікаляс Мадура падчас прэс-канфэрэнцыі ў Менску, 5 кастрычніка 2017. Пасьля сьмерці Чавэса таваразварот між Беларусьсю і Вэнэсуэлай упаў з 1,3 млрд даляраў да пары мільёнаў даляраў
15/17 Аляксандар Лукашэнка і Нікаляс Мадура падчас прэс-канфэрэнцыі ў Менску, 5 кастрычніка 2017. Пасьля сьмерці Чавэса таваразварот між Беларусьсю і Вэнэсуэлай упаў з 1,3 млрд даляраў да пары мільёнаў даляраў
Хоць беларускія ўлады пакуль не выказваліся пра вэнэсуэльскі крызіс, але раней падтрымлівалі Мадуру. Як Беларусь сябравала з Вэнэсуэлай — у фотагалерэі Свабоды.
Ужо пяць год у Менскім мікрараёне Каменная Горка існуе парк імя Ўга Чавэса
16/17 Ужо пяць год у Менскім мікрараёне Каменная Горка існуе парк імя Ўга Чавэса
Хоць беларускія ўлады пакуль не выказваліся пра вэнэсуэльскі крызіс, але раней падтрымлівалі Мадуру. Як Беларусь сябравала з Вэнэсуэлай — у фотагалерэі Свабоды.
17/17
Хоць беларускія ўлады пакуль не выказваліся пра вэнэсуэльскі крызіс, але раней падтрымлівалі Мадуру. Як Беларусь сябравала з Вэнэсуэлай — у фотагалерэі Свабоды.
Previous slide
Next slide

Чаму беларусы цікавяцца Вэнэсуэлай

Хоць беларускія ўлады нэўтральна выказваліся пра вэнэсуэльскі крызіс, але раней падтрымлівалі Мадура. На яго інаўгурацыі ў 2019 годзе была беларуская дэлегацыя на чале зь віцэ-прэм’ерам Ігарам Ляшэнкам.

Папярэдняга прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса лічыў сваім сябрам Аляксандар Лукашэнка. Па сьмерці Чавэса ў Беларусі абвяшчалі рэкордна працяглую трохдзённую жалобу, Лукашэнка асабіста лятаў на пахаваньне з сынам Мікалаем. У гонар Чавэса на ўскраіне Менску закладзены парк.

У пару прэзыдэнцтва Чавэса беларускія ўлады спрабавалі наладзіць шчыльную эканамічную супрацу з Вэнэсуэлай. За акіян пасылалі беларускіх будаўнікоў і інжынэраў, былі спробы пастаўляць нафту з Вэнэсуэлы ў Беларусь.

Ды пасьля сьмерці Чавэса таваразварот між Беларусьсю і Вэнэсуэлай упаў з 1,3 млрд даляраў да пары мільёнаў даляраў.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG