Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пратэстах у Вэнэсуэле загінулі людзі, дакладных лічбаў пакуль няма


Пратэстоўцы ў Вэнэсуэле, ілюстрацыйнае фота
Пратэстоўцы ў Вэнэсуэле, ілюстрацыйнае фота

Ня менш за чатыры чалавекі сталі ахвярамі сутыкненьняў падчас пратэстаў супраць новага тэрміну прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаляса Мадура, якія прайшлі 23 студзеня ў сталіцы і рэгіёнах краіны.

BBC і іншыя СМІ паведамляюць пра 4 загінулых са спасылкай на зьвесткі паліцыі і няўрадавых арганізацыяў. Паводле гэтых зьвестак, адзін непаўналетні памёр у выніку агнястрэльнага раненьня ў Каракасе. Яшчэ тры чалавекі загінулі ў штаце Балівар на паўднёвым усходзе краіны.

Шэраг СМІ паведамляе пра большую колькасьць загінулых. AFP пісала пра 13 са спасылкай на праваабаронцаў, пра 16 — вэнэсуэльская El Pitazo.

Вэнэсуэльскі праваабаронца паведамляе пра 175 затрыманых пратэстоўцаў.

Пратэстоўцы ў Каракасе, 23 студзеня
Пратэстоўцы ў Каракасе, 23 студзеня

***

23 студзеня лідэр вэнэсуэльскай апазыцыі, сьпікер парлямэнту краіны Хуан Гуайдо абвясьціў сябе часовым прэзыдэнтам Вэнэсуэлы перад тысячамі прыхільнікаў, якія віталі яго на вуліцах Каракаса.​ Ён публічна прыняў прэзыдэнцкую прысягу. Неўзабаве Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў, што прызнае Гуайдо кіраўніком Вэнэсуэлы, таксама Гуайдо прызнаў шэраг краінаў Лацінскай Амэрыкі (акрамя Мэксыкі, Балівіі і Кубы).

Да гэтага жыхары шэрагу раёнаў сталіцы Вэнэсуэлы Каракасу 21 студзеня выйшлі на антыўрадавыя маніфэстацыі пасьля няўдалай спробы групы вайскоўцаў зладзіць мяцеж раніцай таго самага дня.

10 студзеня пераможца прэзыдэнцкіх выбараў у Вэнэсуэле Мадура ўступіў на пасаду кіраўніка дзяржавы. Ён прынёс прысягу ў Вярхоўным судзе, а не ў Нацыянальнай асамблеі, якая знаходзіцца пад кантролем палітычных апанэнтаў прэзыдэнта ад сьнежня 2015 году.

Больш за дзясятак краін лацінаамэрыканскага рэгіёну заявілі аб непрызнаньні новага прэзыдэнцкага тэрміну Мадура.

Апазыцыйны лідэр Хуан Гуайдо на акцыі ў Каракасе 23 студзеня
Апазыцыйны лідэр Хуан Гуайдо на акцыі ў Каракасе 23 студзеня

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG