Былы міністр жыллёвага будаўніцтва і гарадзкога разьвіцьця ў адміністрацыі Барака Абамы, дэмакрат Хульян Кастра заявіў, што ў выпадку абраньня ён будзе займацца пытаньнямі зьмены клімату і дамагацца ўсеагульнага доступу амэрыканцаў да аховы здароўя.
На цырымоніі ўручэньня прэміі «За духоўнае адраджэньне» у Палацы Рэспублікі Аляксандар Лукашэнка частку прамовы прачытаў па-беларуску.
На цырымоніі ўручэньня прэміі «За духоўнае адраджэньне», спэцыяльнай прэміі прэзыдэнта і прэміі «Беларускі спартыўны Алімп», Аляксандар Лукашэнка заявіў, што беларусы не губляюць духоўныя арыенціры, як рэшта сьвету.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — палітычны аглядальнік Tut.by Арцём Шрайбман. Ён канстатуе, што апазыцыя падыходзіць да прэзыдэнцкіх выбараў у хранічна раздробленым стане, і адказвае на пытаньне, які лёзунг стане галоўным на гэтых выбарах.
Падкантрольны Расеі Севастопальскі гарадзкі суд ліквідаваў мясцовую рэлігійную арганізацыю «Царква эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў «Благодать».
Міністрка замежных справаў Аўстрыі Карын Кнайсль 15 студзеня наведае Беларусь. Гэтую інфармацыю карэспандэнту БЕЛТА пацьвердзілі ў беларускім зьнешнепалітычным ведамстве.
Былы міністар энэргетыкі Ізраіля Гонэн Сэгеў прызнаў сябе вінаватым у шпіянажы на карысьць Ірана. Ён заключыў дасудовую зьдзелку са сьледзтвам, згодна зь якой будзе прысуджаны да 11 гадоў турэмнага зьняволеньня. Суд павінен зацьвердзіць гэта пагадненьне ў лютым, паведамляе newsru.co.il.
Былы памочнік прэзыдэнта ЗША Пол Манафорт падзяліўся дадзенымі апытаньняў грамадзкай думкі, якія праводзіў выбарчы штаб рэспубліканскага кандыдата ў прэзыдэнты ў 2016 годзе, з партнэрам, якога зьвязваюць з расейскай выведкай — Канстанцінам Кілімнікам.
«Т-34» — новы расейскі фільм пра савецкі танк, які, паводле стваральнікаў стужкі, адыграў ключавую ролю на Ўсходнім фронце Другой сусьветнай вайны.
Беларусь з афіцыйным візытам наведае прэзыдэнт Зымбабвэ Эмэрсан Мнангагва. Летась ён замяніў на вышэйшай пасадзе Робэрта Мугабэ, які кіраваў краінай 30 гадоў.
Марзалюк спасылаецца на расейскага гісторыка Юрыя Барысёнка, які заяўляе, што Каліноўскі нібыта «носьбіт польскай самасьвядомасьці, нягледзячы на ўсе свае агітацыйныя творы на беларускай мове».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выступіў з тэлезваротам да народу з Авальнага кабінэта. Выступ трансьлявалі ўсе найбуйнейшыя амэрыканскія тэлеканалы, паведамляе «Настоящее время».
1 студзеня, калі ў Беларусі адзначалі 100-годзьдзе заснаваньня БССР, на Кубе сьвяткавалі 60-годзьдзе рэвалюцыі. Урачыстасьць з удзелам вэтэранаў прайшла на могілках, дзе пахаваны Фідэль Кастра. Але кубінцам не да сьвята.
Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны выдала пасьведчаньні кандыдатаў у прэзыдэнты чарговым асобам.
Беларусь на 66-м месцы паводле колькасьці краінаў, якія можна наведаць бязь візаў з нацыянальным пашпартам. Грамадзяне Беларусі могуць уехаць бязь візы ў 77 краінаў.
Дзяржаўныя ўстановы Туркмэністану абавязаныя замяніць партрэты прэзыдэнта Бердымухамэдава і закупіць яго фота зь сівізной. Партрэты «леташняга сэзону», на якіх прэзыдэнт брунэт, цяпер прадаюцца са скідкай.
У Францыі плянуюць зьмяніць законы, якія рэгулююць дэманстрацыі, каб процідзейнічаць гвалту і вандалізму.
Кансалтынгавая арганізацыя Eurasia Group апублікавала сьпіс дзесяці асноўных геапалітычных рызыкаў на 2019 год.
У Воршы ў сьцяну будынку райвыканкаму заклалі капсулу з пасланьнем да нашчадкаў. Адрозна ад папярэдняга пасланьня, якое сёньня перадалі ў музэйны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны, яно напісана на расейскай мове.
У цэнтры Брэмэну трое невядомых зьбілі нямецкага ультраправага палітыка Франка Магніца, чальца Бундэстагу ад ультраправай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD).
Актывісты засьцерагаюць: «гульні з крыві жабракоў» стануць пачаткам новых палітычных рэпрэсіяў, зноў паўторацца загоны на спаборніцтвы, мільёны рублёў будуць змарнаваныя… Але актывісты не дамагаюцца скасаваньня гульняў.
Журналістка Тація Самхарадзэ — першая ў Грузіі жанчына, каго суд прызнаў ахвярай сэксуальнага дамаганьня.
Ананімныя крыніцы ў Эўразьвязе паведамілі брусэльскай студыі Deutsche Welle, што паніжэньне дыпляматычнага статусу прадстаўніцтва Эўрапейскага зьвязу ў ЗША было адмененае ў выніку двухбаковых перамоваў.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо заявіў, што ваенная кампанія ў Сырыі супраць тэрарыстаў арганізацыі «Ісламская дзяржава» была «неверагодна пасьпяховай». ЗША разам з саюзьнікамі разьбілі 99% ісламістаў «Ісламскай дзяржавы».
Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын прыбыў 7 студзеня зь візытам у Пэкін на запрашэньне старшыні Кітаю Сі Цзіньпіна, паведамілі ўвечары ў панядзелак афіцыйныя кітайскія і паўночнакарэйскія СМІ.
Падчас візыту ў Сьвята-Усьпенскі Жыровіцкі манастыр пасол Расеі ў Беларусі пракамэнтаваў атрыманьне томасу Праваслаўнай царквой Украіны.
Чаму мітрапаліт Павел заявіў, што «для БПЦ аўтакефалія – гэта сьмерць»? Ці ёсьць у БПЦ памкненьні да большай аўтаноміі? Якія праваслаўныя цэрквы прызналі Праваслаўную царкву Ўкраіны? На гэтыя пытаньні Радыё Свабода адказаў ярэй БПЦ айцец Аляксандар Шрамко.
Былы падвойны агент Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія пасьля замаху на іх у Солсбэры дагэтуль у Брытаніі і не знаходзяцца ў ізаляцыі — сьцьвярджае газэта The Telegraph са спасылкай на свае крыніцы.
У ЗША пачаўся чарговы працоўны тыдзень, аднак сотні тысяч фэдэральных служачых па-ранейшаму вымушаныя заставацца дома з прычыны частковага прыпыненьня працы ўрада — «шатдаўна». Яшчэ сотні тысяч выйдуць на працу, але не атрымаюць зарплату.
Прэзыдэнт Латвіі Раймандас Вэёніс 7 студзеня даверыў сфармаваць новы ўрад старшыні праўленьня партыі «Новае Адзінства» Крыш’янісу Карыньшу.
Існуе шэраг фармальных і рэальных перашкодаў заходняй падтрымкі Беларусі.
Літоўская кампанія Spinter tyrimai правяла апытаньне наконт пагрозаў для Літвы. У дасьледаваньні на замову Міністэрства абароны і Цэнтру ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў бралі ўдзел 1007 жыхароў Літвы ва ўзросьце ад 18 да 75 гадоў, піша delfi.lt.
На сьвяточнай каляднай літургіі прысутнічаў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка і яго сям’я.
Храм-помнік у гонар Усіх Сьвятых— «аднагодак нашай незалежнай, сувэрэннай Беларусі». «Няхай ён будзе заўсёды сымбалізаваць наш сувэрэнітэт. І ўсім, хто дрэнна глядзіць на нас, будзе адназначна казаць пра тое, што пад бізуном мы больш ніколі хадзіць ня будзем», — заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Галасаваньне ў брытанскім парлямэнце аб выхадзе з Эўразьвязу адбудзецца 15 студзеня, паведамляе ВВС са спасылкай на ўрадавыя крыніцы.
Брытанскія ўлады ўпэўнены, што ведаюць «усё, што варта ведаць» аб атручэньні былога супрацоўніка расейскай ваеннай выведкі Сяргея Скрыпаля, у тым ліку і пра ролю прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна ў арганізацыі замаху.
Злучаныя Штаты Амэрыкі адправілі ў Чорнае мора дэсантны карабель сваіх вайскова-марскіх сілаў для падтрыманьня бясьпекі ў рэгіёне, паведаміў 6-ы флёт ЗША. На яго борце знаходзіцца частка сіл марской пяхоты, гаворыцца ў паведамленьні.
Адна з самых уплывовых публіцыстак сьвету Эн Эплбаўм папярэджвае Захад, што за ягоную апатыю адносна плянаў Пуціна наконт Беларусі давядзецца заплаціць.
Кіраўнік апарату Міністэрства абароны ЗША контр-адмірал Кэвін Суіні падаў у адстаўку, паведамілі ў Пэнтагоне.
У лістападзе студэнтка ўлікова-эканамічнага факультэту БДЭУ напісала заяву аб выхадзе з БРСМ праз рэлігійныя перакананьні. Сёньня яна знайшла ў паштовай скрыні ліст з рашэньнем пярвічнай арганізацыі.
Нямецкі суд дазволіў былому беларускаму палітвязьню Юрыю Рубцову застацца ў Германіі яшчэ на тры гады, піша сайт Palitviazni.info. У 2017 годзе Рубцову адмаўлялі ў статусе ўцекача.
Дэмакраты ў Кангрэсе ЗША ініцыявалі працэдуру, якая можа перашкодзіць адміністрацыі прэзыдэнта Дональда Трампа зьняць санкцыі з кампаніі Алега Дзерыпаскі En + і падкантрольных ёй Rusal і «Евросибэнерго».
У Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША новы сьпікер — дэмакратка Нэнсі Пэлосі. На гэтай пасадзе яна ўжо другі раз. Сьпікер Кангрэсу лічыцца трэцім па важнасьці чалавекам у Вашынгтоне — пасьля прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта.
Усяленскі патрыярх Варфаламей 5 студзеня 2019 году ў Стамбуле падпісаў томас для Праваслаўнай царквы Ўкраіны. Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Ўкраіны Эпіфаній і прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падзякавалі ўсім датычным да гэтай гістарычнай падзеі.
Міністэрства замежных справаў Расеі ня бачыць прычынаў ставіць пытаньне аб абмене Пола Ўілана, які абвінавачваецца ў шпіянажы, на расейцаў, арыштаваных у іншых краінах. Пра гэта ў суботу заявіў журналістам намесьнік кіраўніка ведамства Сяргей Рабкоў.
У Смаленскай вобласьці ў пункце «Чырвоная Горка» вэтэрынарныя інспэктары 4 студзеня забаранілі ўвоз у Расейскую Фэдэрацыю зь Беларусі 19,2 тоны філе смажанага, замарожанага вугра, паходжаньнем зь Кітаю.
Чым была для сучаснай Беларусі БССР, створаная 100 гадоў таму? Чаму і зараз краіна такая савецкая? Чаму ўлада не сьвяткуе юбілей БССР? Абмяркоўваюць гісторыкі Аляксандар Краўцэвіч і Павал Церашковіч.
У цырымоніі бралі ўдзел кіраўнік ПЦУ Эпіфаній, а таксама прысутнічалі прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, кіраўнік МЗС Павал Клімкін, міністар абароны Сьцяпан Паўтарак, сьпікер Рады Андрэй Парубій.
Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі заявіў, што ў краіне не імкнуцца да аўтакефаліі, а спроба яе атрымаць будзе азначаць зьнішчэньне Беларускай праваслаўнай царквы.
Загрузіць яшчэ