Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, камэнтуючы 24 студзеня палітычны крызыс у Вэнэсуэле, напісаў у твітэры, што «вітае адвагу тысяч вэнэсуэльцаў, якія выступаюць за сваю свабоду». Тое, што адбываецца ў краіне, ён назваў аднаўленьнем дэмакратыі.
«Пасьля нелегітымных выбараў Нікаляса Мадура ў траўні 2018 года Эўропа падтрымлівае аднаўленьне дэмакратыі. Я вітаю адвагу сотняў тысяч вэнэсуэльцаў, якія выступаюць за сваю свабоду», — напісаў у сябе ў твітэры Эманюэль Макрон.
Раней кіраўніца эўрапейскай дыпляматыі Фэдэрыка Магерыні ад імя 28 краін Эўразьвяза заклікала ўлады Вэнэсуэлы пачуць «голас народа» і правесьці свабодныя выбары.