Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэйтынгі Пуціна і «Адзінай Расеі» апусьціліся да гістарычнага мінімуму


Рэйтынг палітычнай партыі «Адзіная Расея» зьнізіўся да 32,7 адсотка. Амаль да такой жа плянкі апусьціўся і рэйтынг прэзыдэнта РФ Уладзімера Пуціна — 32,8 адсотка. Гэта найніжэйшыя паказьнікі з 2006 году.

Рэйтынг партыі стаў імкліва зьніжацца ў 2018 годзе пасьля абʼяўленьня ўрадам плянаў павялічыць падатак на дададзеную вартасьць і павялічыць пэнсійны ўзрост. Толькі за першую палову 2018 году ён зьменшыўся на 16 пунктаў.

Тым ня менш, паказьнік даверу Пуціну застаецца самым высокім сярод расейскіх палітыкаў. На другім месцы — міністар абароны Сяргей Шайгу (13,4%), на трэцім — міністар замежных спраў Сяргей Лаўроў (13,1%),

Не давяраюць жа Пуціну каля 7% расейцаў.

Студзеньскае апытаньне іншага агенцтва, Фонду «Грамадзкая думка», паказала, што дзеяньні ўладаў у апошні месяц выклікалі «незадавальненьне ці абурэньне» у 54 адсоткаў расейцаў. Яшчэ ў траўні такіх было толькі 36%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG