Расейскі тэлеканал НТВ прысьвяціў некалькі хвілінаў эфірнага часу, каб паведаміць сваім гледачам пра рост нацыяналізму ў Беларусі і адсутнасьць беларускай дзяржаўнасьці ў мінуўшчыне.
Міністэрства замежных справаў Вэнэсуэлы лічыць, што ўрады 11 лацінаамэрыканскіх краін па ўказаньні ЗША спрабуюць дэстабілізаваць палітычную сытуацыю ў Баліварыянскай Рэспубліцы з мэтай адхіленьня ад улады прэзыдэнта Нікаляса Мадура.
Калі амэрыканскі пасол вернецца ў Менск? Ці гатовыя ЗША скасаваць санкцыі адносна Беларусі? Што можа зрабіць Захад, каб абараніць незалежнасьць Беларусі? На гэтыя пытаньні Радыё Свабода адказвае прафэсар Рэдфардзкага ўнівэрсытэту (ЗША) Грыгоры Ёфэ
Пажаданьні здароўя, шчасьця і посьпехаў на дзяржаўнай пасадзе праз чатыры тыдні пасьля «а чаго ты язык засунуў?»
Кіраўнік расейскага МЗС назваў непрымальнымі заявы прэм’ер-міністра Японіі Сіндза Абэ аб тым, што жыхары Курыльскіх выспаў змогуць застацца на іх тэрыторыі пасьля пераходу пад японскую юрысдыкцыю.
«Мы ніколі не абяцалі кампэнсаваць неатрыманыя даходы іншых краінаў, хай нават самых-самых блізкіх, хоць у шэрагу выпадкаў мы ў апошнія гады па просьбе гэтых дзяржаваў ішлі на тое, каб даць ім розную беззваротную падтрымку».
Прэзыдэнт Армэніі Армэн Саргсьян падпісаў указ аб прызначэньні Нікола Пашыньяна прэмʼер-міністрам краіны. Адпаведны дакумэнт апублікавалі на сайце прэзыдэнта.
У мясцовых адміністрацыях зьявіліся новыя структурныя адзінкі — аддзелы і ўпраўленьні. Адбылося гэта паводле дакумэнту «для службовага карыстаньня». Свабода разьбіралася, ці прывёў гэты крок да павелічэньня колькасьці чыноўнікаў насуперак абвешчанай Аляксандрам Лукашэнкам аптымізацыі апарату?
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў размове з украінскім палітычным дзеячам Віктарам Медзьведчуком 14 студзеня назваў канфлікт ва Ўкраіне «непаразуменьнем» і заклікаў да як мага хутчэйшага яго ўрэгуляваньня.
Пра гэта заявіў пасьля падпісаньня дакумэнтаў паміж міністэрствамі замежных спраў Вугоршчыны і Беларусі кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Вугоршчыны Петэр Сыярта.
Ініцыятары вяшчаньня новага радыё «Спорт FM» атрымалі адказ з прэзыдэнцкай адміністрацыі пра «нямэтазгоднасьць» зьяўленьня ў эфіры іх станцыі.
Кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей пацьвердзіў перамовы з ЗША аб зьняцьці абмежаваньняў на колькасьць дыпляматаў абедзьвюх краін.
Рост цэнаў, зьніжэньне ўзроўню даходаў і няздольнасьць вырашыць праблему занятасьці — асноўныя прэтэнзіі расейцаў да цяперашняга кабінэта міністраў Расейскай Фэдэрацыі, сьведчаць дадзеныя апытаньня «Левада-цэнтру».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп афіцыйна заявіў пра пачатак вываду амэрыканскіх войскаў з Сырыі.
Кіраўнік часовай камісіі верхняй палаты расейскага парлямэнта па інфармацыйнай палітыцы і ўзаемадзеяньню са СМІ Аляксей Пушкоў абвінаваціў Партыю БНФ у спробе штурхнуць Беларусь ад Расеі.
У перадачы «Вести недели», якую тэлеканал «Россия 1» пазыцыянуе як аналітычную перадачу, вядучы Дзьмітрый Кісялёў пракамэнтаваў апошнія спрэчкі паміж Менскам і Масквою.
У архівах адміністрацыі ЗША адсутнічаюць падрабязныя запісы пра сустрэчы прэзыдэнтаў ЗША і Расеі — Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна. Пра гэта са спасылкай на амэрыканскіх службовых асоб сьцьвярджае газэта The Washington Post.
Колішні пасол Польшчы ў Менску Лешэк Шэрэпка пракамэнтаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку беларуска-расейскія спрэчкі, выкліканыя падатковым манэўрам і прапановай Дзьмітрыя Мядзьведзева наконт больш шчыльнай інтэграцыі Менска і Масквы або пераходу паміж дзяржавамі на рынкавыя ўмовы.
Згодна з заканадаўствам, выбары прэзыдэнта павінны прайсьці не пазьней за 30 жніўня 2020-га.
Што прынясе Беларусі 2019 год? Якімі будуць вынікі перапісу? Чым скончыцца інтэграцыйны канфлікт з Расеяй? Ці варта чакаць масавых пратэстаў? Ці будуць сёлета выбары?
Гэтае рашэньне прынятае 13 студзеня на пашыраным пасяджэньні палітрады АГП у Менску.
Расейскі гісторык і журналіст Мікалай Сванідзэ лічыць, што Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Макей ніколі не пагодзяцца на аб’яднаньне з Расеяй.
Тысячы людзей сабраліся ў Бялградзе на мітынг супраць прэзыдэнта Сэрбіі Аляксандра Вучыча. Яго абвінавачваюць у падаўленьні свабоды СМІ і ціску на апазыцыю.
Ва ўмовах расейска-ўкраінскага канфлікту Кіеў заклікае краіны-чальцы ААН рэфармаваць арганізацыю.
«Мы чакаем, што ў бліжэйшыя гады паляпшэньне рэйтынгаў гэтых краін будзе нязначным альбо яго ня будзе зусім, паколькі не прадбачыцца ніякіх верагодных магчымасьцяў для палітычнай апазыцыі заваяваць уладу».
Ці здолее Беларусь ухіліцца ад расейскага «бізуна»? Ці можа Захад абараніць беларускую незалежнасьць? Каму аддаюць перавагу беларусы і расейцы – Лукашэнку альбо Пуціну? У «Зоне Свабоды» абмяркоўваюць Франак Вячорка, Юры Дракахруст, Віталь Цыганкоў, Аляксандар Лукашук.
25-годзьдзе прыняцьця Канстытуцыі, якое будзе адзначацца 15 сакавіка 2019 году, павінна стаць «дэманстрацыяй непарушнасьці» дзяржаўнага сувэрэнітэту Беларусі, гаворыцца ў рэзалюцыі сойму Партыі БНФ, ухваленай 12 студзеня ў Менску.
Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала ў пятніцу за аднаўленьне фінансаваньня некаторых фэдэральных агенцтваў, закрытых прэзыдэнтам Дональдам Трампам падчас канфлікту вакол пытаньня аб фінансаваньні будаўніцтва муру на мяжы зь Мэксыкай.
У Курапатах адзначылі 25 гадоў усталяваньня ў Курапатах мэмарыяльнага знаку «Лава Клінтана». У прамовах актывісты казалі, што «лава Клінтана» сымбалізуе салідарнасьць амэрыканскага народу з барацьбой беларусаў за незалежнасьць, дэмакратыю і захаваньне нацыянальнай памяці.
«Скажу шчыра, у гэтыя два гады нас будуць вельмі моцна „спрабаваць на зуб“ на прадмет таго, ці дастойныя мы, калі канкрэтызаваць, той незалежнасьці, пра якую мы заўсёды і ўсюды гаворым», — заявіў Лукашэнка.
Злучаныя штаты Амэрыкі плянуюць арганізаваць у Польшчы міжнародную канфэрэнцыю наконт сытуацыі на Блізкім Усходзе. Пра гэта заявіў амэрыканскі дзяржсакратар Майк Пампэа.
Эўразьвяз «недвухсэнсоўна выступае супраць ужываньня сьмяротнага пакараньня пры любых абставінах».
Беларусь зьняла абмежаваньне на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску. Што адбываецца?
Напярэдадні цэнтар «Дасье» Міхаіла Хадаркоўскага прадставіў вынікі расьсьледаваньня гібелі расейскіх журналістаў у Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, дзе яны здымалі фільм аб дзейнасьці там так званай прыватнай вайсковай кампаніі Вагнэра.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — кіраўнік экспэртнай ініцыятывы «Менскі дыялёг» Яўген Прэйгерман. Ён адказвае на пытаньне, ці стане Беларусь мурам супраць «расейскага нэаімпэрыялізму» і тлумачыць, якога кроку ў адказ чакаюць ад Вашынгтону беларускія ўлады.
Двое буйных бізнэсоўцаў, якія лічацца галоўнымі спонсарамі кампаніі за выхад Вялікабрытаніі з Эўразьвязу, засумняваліся ў тым, што Брэксыт адбудзецца.
Стратэгічны курс на ўмацаваньне адносінаў зь Беларусьсю ня ставіцца пад сумнеў, заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава. Яна нагадала, што з гэтай мэтай створана адпаведная расейска-беларуская рабочая група.
ЗША пачалі выводзіць вайсковую тэхніку з Сырыі, паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на ананімныя крыніцы ў адміністрацыі прэзыдэнта Дональда Трампа.
Хроніка дыпляматычнага скандалу паміж афіцыйным Менскам і Вашынгтонам 2008–2019 гадоў.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей праз тэлефон паведаміў 10 студзеня прадстаўнікам Дзяржаўнага дэпартамэнту Злучаных Штатаў аб зьняцьці абмежаваньня на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску.
«Такія рашэньні ўражваюць замежных назіральнікаў і міжнародныя структуры, — дадала Красуліна. — І выклікала б расчараваньне, калі сытуацыя нейкім адвольным чынам была адматаная назад».
Паводле крыніц амэрыканскага часопісу Foreign Policy, міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей паінфармаваў прадстаўнікоў ЗША аб зьняцьці абмежаваньня на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску.
«Пытаньнем зьмены прэзыдэнта» ў Беларусі «давядзецца займацца» пасьля 2020 году.
Прэзыдэнт ЗША прыяжджаў у Беларусь, Шушкевіч і Лукашэнка былі на сустрэчах з прэзыдэнтам ЗША ў Штатах.
Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын насуперак традыцыі на публіцы бывае са сваёй жонкай. Візыт у Пэкін на сустрэчу са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам ня стаў выключэньнем — Кім прыбыў на бронецягніку ў суправаджэньні Лі Соль Чжу.
У МЗС Свабодзе пацьвердзілі факт такіх перамоваў.
Прэзыдэнт ЗША адмяніў свой візыт на Сусьветны эканамічны форум у Давосе (СЭФ). Пра гэта сам Дональд Трамп напісаў у Твітэры.
Бізнэсмэн Міхаіл Хадаркоўскі і створаны ім цэнтар «Дасье» прадставілі папярэднія вынікі расьсьледаваньня забойства траіх расейскіх журналістаў у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы.
ЗША ня будуць прызнаваць ўступленьне на пасаду прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаляса Мадуры. Пра гэта на сваёй старонцы ў Твітэры заявіў дарадца прэзыдэнта ЗША ў галіне нацыянальнай бясьпекі Джон Болтан.
Радыкальная групоўка «Хайят Тахрыр аш-Шам» узяла пад кантроль правінцыю Ідліб ў Сырыі на мяжы з Турэччынай. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы.
Загрузіць яшчэ