Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША не прызнаюць новы тэрмін прэзыдэнта Вэнэсуэлы


ЗША ня будуць прызнаваць ўступленьне на пасаду прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаляса Мадуры. Пра гэта на сваёй старонцы ў Твітэры заявіў дарадца прэзыдэнта ЗША ў галіне нацыянальнай бясьпекі Джон Болтан.

Акрамя гэтага, Вашынгтон узмоцніць ціск на прэзыдэнта Мадуру, якога ЗША лічаць дыктатарам, заявіў Джон Болтан.
Ён выказаў падтрымку парлямэнту ў Каракасе, большасьць дэпутатаў якога адносіцца да вэнэсуэльскай апазыцыі.

На другі тэрмін Нікаляс Мадура быў абраны ў канцы 2018 году. Мясцовая апазыцыя заявіла пра шматлікія парушэньні ў ходзе галасаваньня.

Мадура займае пасаду прэзыдэнта Вэнэсуэлы з 2013 году. Тады ён выйграў выбары, якія прайшлі пасьля сьмерці былога лідэра краіны Уга Чавэса. Цяперашні прэзыдэнт выступае за працяг эканамічнай палітыкі свайго папярэдніка, якую той называў «Баліварыянскім сацыялізмам».

У 2018 годзе эканамічнае становішча Вэнэсуэлы працягвала пагаршацца: паказчык інфляцыі ў краіне перавысіў адзнаку аднаго мільёна працэнтаў за год. У большасьці гарадоў назіраецца недахоп тавараў паўсядзённага ўжытку, мільёны людзей эмігравалі з краіны ў пошуках працы.

Цырымонія ўступленьня Нікаляса Мадуры на пасаду прэзыдэнта Вэнэсуэлы на другі шасьцігадовы тэрмін адбываецца сёньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG