Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы расейскі амбасадар Сурыкаў: Расеі і Беларусі трэба аднаўляць стасункі з Эўразьвязам


Аляксандар Сурыкаў у Менску, 7 лютага 2018 году
Аляксандар Сурыкаў у Менску, 7 лютага 2018 году

«Пытаньнем зьмены прэзыдэнта» ў Беларусі «давядзецца займацца» пасьля 2020 году.

Алтайскі партал Altapress.ru апублікаваў інтэрвію з Аляксандрам Сурыкавым — ён з 2006-га па 2018 год працаваў амбасадарам Расеі ў Беларусі, а да таго, з 1996-га па 2004-ы, быў губэрнатарам Алтайскага краю.

Сурыкаў расказваў збольшага пра Алтай і Расею — ад алтайскіх сыроў да агрэсіі ў расейскім грамадзтве. Але тройчы згадаў Беларусь:

  • «Дома ў Беларусі ў мяне няма. Хоць прапанова застацца была — проста жыць. Працаваць я ўжо больш не зьбіраўся. Але я не застаўся там. Я вырас у Алтайскім краі, тут карані маіх дзяцей. Для мяне гэта дом».
  • «Я ўпэўнены, што ў 2020 годзе Аляксандар Рыгоравіч [Лукашэнка] пойдзе на выбары, і практычна ўпэўнены, што ён на іх пераможа. Няма цяпер раўназначнай фігуры. Вядома, пытаньнем зьмены прэзыдэнта давядзецца займацца, але за гарызонтам 2020 году. Лукашэнка ўвогуле ж нават маладзейшы за Ўладзіміра Уладзіміравіча [Пуціна] ў нас. Ёсьць яшчэ порах».
  • «Расея мела дамову аб стратэгічным партнэрстве з Эўропай да 2008 году. Але потым здарыліся падзеі ў Грузіі. Пачалі зноў над ім працаваць, але перашкодзілі падзеі ва Ўкраіне. Але Расея выступае за тое, каб аднавіць гэты стратэгічны дакумэнт. Бо мы бліжэй да эўрапейскай супольнасьці з пункту гледжаньня паходжаньня і ладу жыцьця. І Беларусь таксама. Нашая галоўная задача — аднавіць стасункі з Эўразьвязам, як і ў Беларусі. Справа ў часе. Вы што, нас бачыце ў язычніцкім Кітаі, ці што? Не».

Тэст. Беларусь і Расея. Блізкія мовы, супольная гісторыя? >>

[у камуністычным Кітаі каля 50–55% прытрымліваюцца не прызнанай дзяржавай традыцыйнай веры розных відаў і практыкаў, таксама ёсьць значная колькасьць прызнаных дзяржавай будыстаў — каля 16%, дааістаў — каля 7,5% і хрысьціянаў — каля 2,53%, а колькасьць прызнаных дзяржавай мусульманаў ацэньваецца ў 0,45%. —​ РС]​

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG