Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сэрбіі тысячы людзей пратэстуюць супраць прэзыдэнта


Тысячы людзей сабраліся ў Бялградзе на мітынг супраць прэзыдэнта Сэрбіі Аляксандра Вучыча. Яго абвінавачваюць у падаўленьні свабоды СМІ і ціску на апазыцыю.

Яны прайшлі па цэнтры горада, скандуючы «Здрада, здрада!» І «Вучыч — злодзей». Некаторыя трымалі плякаты з надпісам «Падыміся, Сэрбія».

Меншыя акцыі пратэсту прайшлі і ў іншых гарадах краіны: Нові Сад, Крагуевац, Куршумлія. Пра гэта паведамілі на мясцовым тэлеканале RTS.

Дэманстрацыі пачаліся пасьля таго, як у лістападзе зьбілі апазыцыйнага палітыка Барка Стэфановіча. Пасьля гэтага прагучалі заклікі да спыненьня палітычнага гвалту ў Сэрбіі. Зараз ідзе шосты тыдзень пратэстаў.

Аб'яднаная група апазыцыйных партый «Альянс за Сэрбію» вінаваціла Сэрбскую прагрэсіўную партыю Вучыча (SNS) у нападзе на Стэфановіча. Улады адмаўляюць дачыненьне прэзыдэнцкай партыі да нападу.

Афіцыйна прэзыдэнт у Сэрбіі выконвае пераважна цырыманіяльны ролю, але прагрэсіўная партыя Вучыча дамінавала ў парлямэнце з 2012 года. Вучыч быў абраны на пяцігадовы тэрмін на пасаду прэзыдэнта ў 2017 годзе пасьля таго, як займаў пасаду прэм’ер-міністра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG