Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя Статкевіча прапанавала свайго прэтэндэнта ў кандыдаты на прэзыдэнта


Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч

Аргкамітэт па стварэньні партыі «Народная Грамада» прапануе вылучыць прэтэндэнтам у кандыдаты на прэзыдэнцкую пасаду свайго лідара Мікалая Статкевіча. Адпаведнае рашэньне было прынятае 13 студзеня на пасяджэньні аргкамітэта арганізацыі, паведамляе БелаПАН.

«Мікалай Статкевіч будзе сапраўдным народным прэзыдэнтам нашай краіны», – гаворыцца ў заяве аргкамітэта партыі.

Плянуецца, што 17 студзеня адбудзецца пасяджэньне Беларускага нацыянальнага кангрэса, на якім можа быць названы агульны ад гэтай структуры прэтэндэнт у кандыдаты ў прэзыдэнты.

Згодна з заканадаўствам, выбары ў Палату прадстаўнікоў павінны прайсьці не пазьней за 10 верасьня 2020 года, прэзыдэнта – не пазьней за 30 жніўня 2020-га. У сувязі з гэтым не выключана, што адна з выбарчых кампаній можа адбыцца ў 2019 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG