Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП назвала імя свайго прэтэндэнта на адзінага кандыдата ў прэзыдэнты


Ілюстрацыйнае фота

Аб’яднаная грамадзянская партыя вылучыла выконваючага абавязкі старшыні арганізацыі Мікалая Казлова прэтэндэнтам на ўдзел у праймэрыз па вызначэньні адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад правацэнтрысцкай кааліцыі, паведамляе БелаПАН.

Такое рашэньне прынятае 13 студзеня на пашыраным пасяджэньні палітрады АГП у Менску.

Мікалай Казлоў
Мікалай Казлоў


У правацэнтрысцкага кааліцыю акрамя АГП уваходзяць рух «За Свабоду» і аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Раней называлася, што ад іх у праймэрыз прымуць удзел старшыня «За Свабоду» Юрась Губарэвіч і сустаршыня БХД Павал Севярынец.


Мікалай Казлоў нарадзіўся ў Валожыне ў 1967 годзе. Пасьля школы паступіў у Навасібірскую вышэйшую вайсковую вучэльню. Служыў у войску, апошняе месца службы — Сярэдняя Азія, Узбэкістан. Удзельнічаў у падзеях у Нагорным Карабаху.

Пасьля развалу СССР напісаў рапарт аб звальненьні. Вярнуўся на радзіму і паступіў на службу ў крымінальны вышук, дзе і працаваў 18 гадоў. Скончыў службу падпалкоўнікам, опэрупаўнаважаны ў асабліва важных справах.

З працы Казлоў сышоў у выніку скандальнай гісторыі на парлямэнцкіх выбарах 2008 году, калі нёс службу на выбарчым участку. Участковая камісія фальсыфікавала выбары, укідвала бюлетэні ў скрынку, пра што Казлоў паведаміў кіраўнікам, напісаў адпаведныя рапарты.

Чарговыя прэзыдэнцкія выбары павінны прайсьці не пазьней за 30 жніўня 2020 года.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG