Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыкальныя ісламісты ў Сырыі ўзялі пад кантроль правінцыю Ідліб


Радыкальная групоўка «Хайят Тахрыр аш-Шам» узяла пад кантроль правінцыю Ідліб ў Сырыі на мяжы з Турэччынай. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы.

Пасьля баёў з канкурэнтнымі групамі за ўладу ў правінцыі, джыхадзісты абвясьцілі аб спыненьні агню і сваім кантролі над узброенай апазыцыяй.

Ісламісты «Хайят Тахрыр аш-Шам» выйшлі са складу тэрарыстычнай арганізацыі «Джэбхат Ан-Нусра», сырыйскага філіялу «Аль-Каіды». Акрамя Ідліб групоўка кантралюе некаторыя рэгіёны ў правінцыях Хама, Алепа і Латакія.

Правінцыя Ідліб мяжуе з Турэччынай. У верасьні летась Масква і Анкара дамовіліся аб стварэньні ў рэгіёне дэмілітарызаванай зоны глыбінёй да 20 кілямэтраў.

Меркавалася, што гэтае пагадненьне дапаможа пазьбегнуць наступленьня сырыйскіх урадавых войскаў на Ідліб, якое, паводле ацэнак праваабаронцаў, магло прывесьці да шматлікіх ахвяр сярод мірнага насельніцтва і новай хвалі бежанцаў.

Як адзначае Reuters, посьпех джыхадзістаў ставіць пад сумнеў будучыню пагадненьня. Крыніцы агенцтва не выключаюць аднаўленьня расейскіх авіяўдараў і наступленьня турэцкіх войскаў на ісламістаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG