Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп вырашыў запаволіць працэс вываду войскаў ЗША з Сырыі


Дональд Трамп у Іраку.
Дональд Трамп у Іраку.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп вырашыў запаволіць працэс вываду амэрыканскіх войскаў з Сырыі. Пра гэта пасьля сустрэчы з кіраўніком Белага дому паведаміў сэнатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм. Пры гэтым адзначаецца, што ад плянаў вярнуць кантынгент дадому прэзыдэнт адмаўляцца ня мае намеру.

Тэлеканал CNN падкрэсьлівае, што Трамп зьмяніў пазыцыю па пытаньні вываду войскаў пасьля візыту ў Ірак на мінулым тыдні. Там амэрыканскі лідэр сустрэўся з вайсковымі кіраўнікамі, якія распавялі яму, што тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» да канца не пераможана.

19 сьнежня прэзыдэнт ЗША абвясьціў аб вывадзе амэрыканскіх вайскоўцаў з Сырыі на працягу бліжэйшых двух месяцаў. Гэты крок выклікаў крытыку, як з боку саюзьнікаў ЗША, так і ў Кангрэсе.

Міністар абароны Джэймс Мэціс падаў у адстаўку. Акрамя таго, Трамп плянуе скарачэньне вайскоўцаў у Аўганістане з 14 да сямі тысяч чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG