Амаль палова расейцаў лічыць, што краіна рухаецца няслушным шляхам. Гэта вынікае з апублікаванага ў чацьвер дасьледаваньня «Левада-цэнтру». Гэта самы высокі паказчык за ўсю гісторыю правядзеньня апытаньня, тлумачаць сацыёлягі.
Назіральная рада Нацыянальнай грамадзкай тэлерадыёкампаніі Ўкраіны 31 студзеня датэрмінова скасавала кантракт са старшынём праўленьня Зурабам Аласанія. Пра гэта намесьніца кіраўніка рады Сьвятлана Астапа паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Летась музыкам каля 10 разоў адмаўлялі ў гастрольным пасьведчаньні. Канцэрт мае адбыцца 28 красавіка ў сталічным клюбе Re:Public.
Ніколь Белубэ, міністар юстыцыі Францыі, 31 студзеня абвясьціла аб тым, што мае намер паўдзельнічаць у «Вялікіх дэбатах» са зьняволенымі францускіх турмаў.
Нацыянальная рада па электронных СМІ Латвіі на тры месяцы забараніла рэтрансьляваць у краіне расейскі тэлеканал «РТР-Россия». У праграмах каналу знайшлі распальваньне нянавісьці да грамадзян Украіны.
Намесьнік міністра замежных спраў Алег Краўчанка пацьвердзіў, што Беларусь зьняла абмежаваньне на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску. Але працэс можа зацягнуцца, адзначае дыплямат. Яго словы перадае Tut.by.
«Адбываецца грубае ўмяшаньне ў царкоўнае жыцьцё. Яго ініцыятары, нібы вучыліся ў бязбожнікаў мінулага стагодзьдзя, якія выганялі вернікаў з храмаў, труцілі і гналі сьвятароў».
Гэтая ўстанова будзе адсочваць інфармацыйныя плыні як у Беларусі, так і за яе межамі, і рабіць аналіз сытуацыі. Такое распараджэньне даў Аляксандар Лукашэнка, паведамляе тэлеканал «Беларусь-1».
Расейскі прадпрымальнік Яўген Прыгожын уклаў свае грошы ў адкрыцьцё радыёстанцыі ў Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы, паведамляе расейская служба BBC.
Вялікая палата Эўрапейскага Суду ў правах чалавека абавязала Расею выплаціць 10 млн эўра высланым у 2006 годзе грамадзянам Грузіі. Гэтая кампэнсацыя будзе падзеленая прыкладна на 1500 чалавек, якія падалі пазовы ў ЭСПЧ пасьля прымусовай дэпартацыі.
Эўрапейскі парлямэнт прызнаў лідэра вэнэсуэльскай апазыцыі Хуана Гуайдо «адзіным і законным часовым прэзыдэнтам» рэспублікі. Раней краіны ЭЗ заяўлялі, што пойдуць на такі крок, калі ў Вэнэсуэле ня абвесьцяць датэрміновыя выбары.
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына атрымала запрашэньне на прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне, якія маюць адбыцца 31 сакавіка 2019 году.
Старшыня Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Пятро Цыгікал у інтэрвію Свабодзе заявіў, што ўлады Беларусі не павінны хвалявацца, што праз агульны ўчастак мяжы з тэрыторыі Ўкраіны незаконна перамесьцяць зброю.
Расейскі самалёт, які вылецеў напярэдадні з Каракаса, прызямліўся ў маскоўскім аэрапорце Ўнукава. Гэта вынікае з дадзеных рэсурсу FlightRadar.
Летась Лукашэнка і Пуцін сустракаліся ня менш за 9 разоў, і кожны раз абмяркоўвалі супрацу і разьвіцьцё гандлёва-эканамічных стасункаў.
Выказваньні Трампа пра міжнародныя пагрозы ў адрас ЗША выклікалі нэгатыўную рэакцыю ў некаторых заканадаўцаў і былых супрацоўнікаў выведкі, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Злучаныя Штаты заклікаюць улады Расеі аказаць дапамогу Паўлу Грыбу і іншым украінцам, якія ўтрымліваюцца ў расейскіх турмах. Пра гэта 30 студзеня паведаміла ў твітэры амбасада ЗША ва Ўкраіне.
Больш за 50 брытанскіх дзеячаў культуры заклікалі перанесьці музычны конкурс «Эўравізія-2019» з Ізраіля ў іншую краіну праз «сыстэматычнае парушэньне правоў палестынцаў».
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, старшыня ТБМ Алена Анісім заявіла пра свой намер балятавацца на наступных выбарах у прэзыдэнты Беларусі.
«Беларусь для нас сяброўская краіна», — заявіў у інтэрвію Свабодзе міністар абароны Ўкраіны Сьцяпан Палтарак.
«Washington Post» i ABC News апублікавалі сацыялягічнае апытаньне наконт шанцаў Дональда Трампа выйграць прэзыдэнцкія выбары ў 2020 годзе.
У 2019 годзе Ўзброеныя сілы Беларусі атрымаюць ад Расеі першую партыю шматмэтавых зьнішчальнікаў Су-30СМ, паведамляе Interfax.by.
У Маскве затрыманы сябра Савету Фэдэрацыі ад Карачаева-Чаркесіі Раўф Арашукоў. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі ў Сьледчым камітэце Расеі, не ўдакладніўшы падрабязнасьці крымінальнай справы.
Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура ў інтэрвію расейскаму агенцтву «РИА Новости» заявіў, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп загадаў яго забіць.
Амэрыканскае выданьне Washington Post паведамляе, што прадстаўнікі Расеі тайна прапанавалі Паўночнай Карэі пабудаваць атамную электрастанцыю ў абмен на яе адмову ад узброенай праграмы.
У парлямэнце Вэнэсуэлы, які знаходзіцца ў апазыцыі да Нікаляса Мадура, патрабуюць тлумачэньняў ад цэнтральнага банку краіны наконт спробаў вывезьці ў Расею каля 20 тон золата.
Невядомы шырокай аўдыторыі сайт «Телескоп» распачаў супраць незалежнай беларускамоўнай газэты «Новы час» інфармацыйную кампанію і заклікае ўлады прааналізаваць матэрыялы выданьня «на прадмет апраўданьня і прапаганды міжнароднага тэрарызму, распальваньня міжнацыянальнай варожасьці і нянавісьці».
Дэпутатку выключылі зь ейнай партыі, але яна хоча застацца ў парлямэнце, бо ня мае іншых крыніц даходаў.
Улады ЗША ў пятніцу 25 студзеня перадалі лідэру вэнэсуэльскай апазыцыі Хуану Гуайдо кантроль над шэрагам актываў, якія знаходзяцца на рахунках Фэдэральнага рэзэрвовага банка Нью-Ёрка і ў іншых амэрыканскіх банках.
Віцэ-сьпікер украінскага парлямэнту Ірына Герашчанка патрабуе ад місіі АБСЭ больш актыўнага ўдзелу ў рэалізацыі ўжо дасягнутых у Менску дамоўленасьцяў, а не прапаноўваць новыя нерэалістычныя пляны.
…і не выходзіць без пагадненьня з Эўразьвязам. Прэм’ерку выпраўляюць на перамовы ў Брусэль, ад якіх раней адмаўляўся сам Эўразьвяз.
Імкненьне Расеі і Кітаю да дасягненьня тэхналягічных і вайсковых пераваг перад Злучанымі Штатамі і іх саюзьнікамі будзе уяўляць самую прыкметную пагрозу ЗША ў гэтым годзе.
30 студзеня ў Берасьці будуць судзіць Юлію Нічыпарук па справе «аб сьнегавіках». Як вынікае з пратаколу, міліцыянты палічылі несанкцыянаваным пікетам тое, што яна наляпіла на сьнегавік дзьве ўлёткі супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Берасьцем.
Расейскія спэцслужбы забаранілі беларускай мадэлі Анастасіі Вашукевіч, вядомай як Насьця Рыбка, публічна расказваць пра мільярдэра Алега Дзерыпаску. Пра гэта сама Вашукевіч расказала ў інтэрвію CNN.
Міліцыянты Заводзкага РУУС затрымалі вядомага анархіста Зьмітра Паліенку, сёньня яму пагражае адміністрацыйны працэс у Заводзкім судзе.
Эўрапарлямэнт і Рада міністраў ЭЗ дасягнулі неафіцыйнага пагадненьня аб новым візавым кодэксе. Дакумэнт замацоўвае новы парадак выдачы візаў ЭЗ грамадзянам больш чым 100 краінаў для паездак у ЭЗ на тэрмін 90 дзён на працягу 180 дзён.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — украінскі палітоляг, дырэктар Інстытуту ўсясьветнай палітыкі Яўген Магда. Ён вызначае асноўных фаварытаў прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, і адказвае на пытаньне, ці ёсьць у кампаніі прарасейскі кандыдат і ці мае ён шанцы
Украінская амбудсмэнка Людміла Дзянісава сьцьвярджае, што ўтрымоўваны ў Расеі ўкраінскі вязень Паўло Грыб знаходзіцца на мяжы жыцьця і сьмерці.
Выданьне Gazeta Wyborcza апублікавала таемна зроблены ў ліпені 2018 году запіс перамоваў уплывовага польскага палітыка з аўстрыйскім бізнэсоўцам Геральдам Біргфэльнэрам.
Цяпер ужо вядомыя імёны трох прэтэндэнтаў на гэтых праймэрыз: выканаўца абавязкаў старшыні АГП Мікалай Казлоў, сустаршыня БХД Павал Севярынец, кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.
Знакамітым амэрыканскі палітоляг, аўтар тэорыі «канца гісторыі, у інтэрвію Радыё Свабода распавёў пра сваю новую кнігу «Ідэнтычнасьць: Попыт на годнасьць і палітыка крыўды», якая выйшла ў сьвет у верасьні 2018 году.
Кіраўнік «Данецкай народнай рэспублікі» Дзяніс Пушылін прызначыў на кіруючыя пасады былых функцыянэраў знакамітай фінансавай піраміды постсавецкай прасторы. Сам Пушылін быў адным з кіраўнікоў украінскага аддзяленьня «МММ».
Дзейны кіраўнік Украіны Пятро Парашэнка за пяць дзён да завяршэньня вылучэньня ў кандыдаты на прэзыдэнта абвясьціў пра свой удзел у выбарах 31 сакавіка.
Кіраўніца адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Натальля Качанава расказала на сустрэчы з калектывам кампаніі «Беларуськалій», што ў краіне пастаўленая задача «аб наяўнасьці ня менш як 30% кантэнту на беларускай мове».
Інтэрвію з журналістам Дзьмітром Гнапам, які вылучаецца на выбары прэзыдэнта Ўкраіны 31 сакавіка.
Насамрэч, не. Гэтыя 30% — «нацыяльны кантэнт». Раней пра такую задачу аб 30% кантэнту па-беларуску нідзе не паведамлялася. Дзяржаўныя тэлеканалы Беларусі пераважна расейскамоўныя.
Дэлегацыя беларускіх апазыцыйных палітыкаў удзельнічае ў форуме «Эўранэсту» ў Брусэлі.
Міністэрства юстыцыі ЗША афіцыйна выставіла абвінавачаньні супраць кітайскай кампаніі Huawei Technologies Co, яе падразьдзяленьняў і топ-мэнэджэра. Пра гэта 28 студзеня заявіў выканаўца абавязкаў генэральнага пракурора ЗША Мэт’ю Ўітакер.
Кіраўнік NATO і выканаўца абавязкаў кіраўніка Пэнтагону заявілі, што прагрэс у перамовах з экстрэмісцкай групоўкай «Талібан», якія маюць на мэце спыніць 17-гадовую вайну ў Аўганістане, зьяўляецца абнадзейлівым.
Спэцпрадстаўнік АБСЭ ў трохбаковай кантактнай групе для ўрэгуляваньня сытуацыі на Данбасе Марцін Сайдзік прапануе замяніць менскія пагадненьня новым мірным плянам.
Загрузіць яшчэ