Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Складальнікі «Індэксу дэмакратыі» зноў аднесьлі Беларусь да аўтарытарных краінаў. Паляпшэньня не прадбачаць


У рэйтынгу «Індэкс дэмакратыі 2018», які склаў аналітычны аддзел брытанскага часопісу​ The Economist, Беларусь трапіла ў групу аўтарытарных дзяржаваў.

Беларусь у рэйтынгу заняла 137-ю пазыцыю з агульным балам 3,13. Летась беларуская ацэнка была такой жа. Усяго ў сьпіс увайшлі 167 краін сьвету, піша Thinktanks.by.

Аўтары дасьледаваньня адзначаюць: «Беларусь, Азэрбайджан і чатыры дзяржавы Цэнтральнай Азіі (Казахстан, Таджыкістан, Туркмэністан і Узбэкістан) застаюцца дыктатурамі, большасьць лідэраў якіх захоўваюць свае месцы на працягу дзесяцігодзьдзяў. Мы чакаем, што ў бліжэйшыя гады паляпшэньне рэйтынгаў гэтых краін будзе нязначным альбо яго ня будзе зусім, паколькі не прадбачыцца ніякіх верагодных магчымасьцяў для палітычнай апазыцыі заваяваць уладу».

Расея займае ў сьпісе яшчэ ніжэйшую —144-ю пазыцыю.

Краіны падзеленыя на чатыры тыпы: поўная дэмакратыя, недасканалая дэмакратыя, гібрыдная дэмакратыя і аўтарытарны рэжым.

Найлепшымі дэмакратычнымі краінамі названыя Нарвэгія, Ісьляндыя, Швэцыя, Новая Зэляндыя і Данія.

Індэкс вызначаўся паводле пяці крытэраў: выбарчы працэс і плюралізм, грамадзянскія свабоды, функцыянаваньне ўраду, палітычны ўдзел, палітычная культура.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG