Расейскія спэцслужбы забаранілі беларускай мадэлі Анастасіі Вашукевіч, вядомай як Насьця Рыбка, публічна расказваць пра мільярдэра Алега Дзерыпаску. Пра гэта сама Вашукевіч расказала ў інтэрвію CNN.
Міліцыянты Заводзкага РУУС затрымалі вядомага анархіста Зьмітра Паліенку, сёньня яму пагражае адміністрацыйны працэс у Заводзкім судзе.
Эўрапарлямэнт і Рада міністраў ЭЗ дасягнулі неафіцыйнага пагадненьня аб новым візавым кодэксе. Дакумэнт замацоўвае новы парадак выдачы візаў ЭЗ грамадзянам больш чым 100 краінаў для паездак у ЭЗ на тэрмін 90 дзён на працягу 180 дзён.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — украінскі палітоляг, дырэктар Інстытуту ўсясьветнай палітыкі Яўген Магда. Ён вызначае асноўных фаварытаў прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, і адказвае на пытаньне, ці ёсьць у кампаніі прарасейскі кандыдат і ці мае ён шанцы
Украінская амбудсмэнка Людміла Дзянісава сьцьвярджае, што ўтрымоўваны ў Расеі ўкраінскі вязень Паўло Грыб знаходзіцца на мяжы жыцьця і сьмерці.
Выданьне Gazeta Wyborcza апублікавала таемна зроблены ў ліпені 2018 году запіс перамоваў уплывовага польскага палітыка з аўстрыйскім бізнэсоўцам Геральдам Біргфэльнэрам.
Цяпер ужо вядомыя імёны трох прэтэндэнтаў на гэтых праймэрыз: выканаўца абавязкаў старшыні АГП Мікалай Казлоў, сустаршыня БХД Павал Севярынец, кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.
Знакамітым амэрыканскі палітоляг, аўтар тэорыі «канца гісторыі, у інтэрвію Радыё Свабода распавёў пра сваю новую кнігу «Ідэнтычнасьць: Попыт на годнасьць і палітыка крыўды», якая выйшла ў сьвет у верасьні 2018 году.
Кіраўнік «Данецкай народнай рэспублікі» Дзяніс Пушылін прызначыў на кіруючыя пасады былых функцыянэраў знакамітай фінансавай піраміды постсавецкай прасторы. Сам Пушылін быў адным з кіраўнікоў украінскага аддзяленьня «МММ».
Дзейны кіраўнік Украіны Пятро Парашэнка за пяць дзён да завяршэньня вылучэньня ў кандыдаты на прэзыдэнта абвясьціў пра свой удзел у выбарах 31 сакавіка.
Кіраўніца адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Натальля Качанава расказала на сустрэчы з калектывам кампаніі «Беларуськалій», што ў краіне пастаўленая задача «аб наяўнасьці ня менш як 30% кантэнту на беларускай мове».
Інтэрвію з журналістам Дзьмітром Гнапам, які вылучаецца на выбары прэзыдэнта Ўкраіны 31 сакавіка.
Насамрэч, не. Гэтыя 30% — «нацыяльны кантэнт». Раней пра такую задачу аб 30% кантэнту па-беларуску нідзе не паведамлялася. Дзяржаўныя тэлеканалы Беларусі пераважна расейскамоўныя.
Дэлегацыя беларускіх апазыцыйных палітыкаў удзельнічае ў форуме «Эўранэсту» ў Брусэлі.
Міністэрства юстыцыі ЗША афіцыйна выставіла абвінавачаньні супраць кітайскай кампаніі Huawei Technologies Co, яе падразьдзяленьняў і топ-мэнэджэра. Пра гэта 28 студзеня заявіў выканаўца абавязкаў генэральнага пракурора ЗША Мэт’ю Ўітакер.
Кіраўнік NATO і выканаўца абавязкаў кіраўніка Пэнтагону заявілі, што прагрэс у перамовах з экстрэмісцкай групоўкай «Талібан», якія маюць на мэце спыніць 17-гадовую вайну ў Аўганістане, зьяўляецца абнадзейлівым.
Спэцпрадстаўнік АБСЭ ў трохбаковай кантактнай групе для ўрэгуляваньня сытуацыі на Данбасе Марцін Сайдзік прапануе замяніць менскія пагадненьня новым мірным плянам.
Колькасьць ахвяр вулічных пратэстаў супраць дзейнага прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаляса Мадура, легітымнасьць якога не прызнаюць апазыцыя і многія краіны, за тыдзень дасягнула 35 чалавек.
Пад санкцыі трапіў дзяржаўны нафтавы манапаліст Petroleos de Venezuela (PdVSA). Санкцыі будуць каштаваць Мадура 11 млрд даляраў за год, заблякавалі актывы на 7 млрд.
У параўнаньні зь мінулым годам Беларусь крыху пагоршыла сваё становішча ў індэксе ўспрыняцьця карупцыі, які штогод публікуе міжнародная арганізацыя Transparency International.
Зьяўляюцца ўсё новыя сьведчаньні пастаянных спробаў і Масквы, і Вашынгтону паўплываць на разьвіцьцё падзей у Вэнэсуэле — якую абодва бакі разглядаюць, відавочна, як чарговае поле сутыкненьня сваіх інтарэсаў.
У Службе бясьпекі Ўкраіны адпрэчваюць дачыненьне да зьнікненьня Ўладзіміра Гарбенкі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп кажа, што рэспубліканцы і дэмакраты ў Кангрэсе, верагодна, могуць не прыйсьці да пагадненьня па пытаньні будаўніцтва сьцяны на мэксыканскай мяжы.
Зьмены ўступяць у сілу ўжо з красавіка для прыватнага сэктару і са жніўня — для дзяржаўных структур.
Каб сфальсыфікаваць выбары, палітыкі калісьці ўжывалі жорсткую сілу супраць электарату, запалохвалі яго, дакідалі бюлетэні ў скрыні або, наадварот, палілі. Але ўсё гэта ўчорашні дзень. Сёньня выбарамі маніпулююць танчэй, у тым ліку і ў дэмакратычных краінах.
Даць аб’ектыўную ацэнку зьменам у абноўлены Закон аб масавых мерапрыемствах, які ўлады абвясьцілі «жэстачайшай лібэралізацыяй», можна будзе, толькі правёўшы іх пасьлядоўны маніторынг. Да такой высновы прыйшлі 28 студзеня праваабаронцы з розных рэгіёнаў Беларусі, якія сабраліся ў Менску.
Чаму трэба змагацца з глябальным пацяпленьнем, што рабіць з электроннымі адкідамі, як павысіць эфэктыўнасьць чалавечай працы?
Былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны заявіў пра свае прэзыдэнцкія амбіцыі перад выбарамі, прызначанымі на 31 сакавіка. Бясьсьмертны адказаў на пытаньні Свабоды.
Як беларуская грамадзкая думка ставіцца да Расеі, да пэрспэктываў інтэграцыі зь ёй?
Парадак аплаты паслуг міліцыі па ахове грамадзкага парадку, выдаткі на мэдычнае абслугоўваньне і прыбіраньне тэрыторыі пасьля правядзеньня масавага мерапрыемства зацьверджаныя пастановай Савету Міністраў ад 24 студзеня 2019 году.
Квэст для менчукоў: дзе парк Грэкавай, Тучынскі сквэр і сквэр Жукава?
Грамадзянская кампанія «Гавары праўду» ад 28 студзеня пачала рыхтавацца да мясцовых выбараў, якія павінны прайсьці ў Беларусі ў 2022 годзе.
Эўразьвяз выдзеліў 214,9 мільёна эўра на пабудову газаправоду Baltic Pipe, якім будзе пастаўляцца нарвэскі газ у Польшчу праз Данію.
ЗША і большасьць краінаў Лацінскай Амэрыкі прызналі Гуайдо часовым прэзыдэнтам, такую ж пазыцыю ў нядзелю заняў Ізраіль.
Усяго за чвэрць стагодзьдзя Сынгапур, дзяржава памерам з горад Кіеў і ў тры разы меншая за Маскву, ператварыўся зь беднай краіны ў аднаго з сусьветных эканамічных лідэраў.
Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Барыслаў Бяроза пагадзіўся сустрэцца з чальцом расейскага Савета Фэдэрацыі Ігарам Марозавым, які раней у Фэйсбуку выклікаў яго на дуэль, але пасьля выдаліў пост.
Лідэры апазыцыйных партыяў АГП, БХД, «Грамада» і руху «За Свабоду» заявілі пра пачатак палітычнай кампаніі «За незалежнасьць».
«…там была швэдзкая сьценка. Мяне гразіліся павесіць на яе дагары нагамі. Да рук прывязалі гіры…»
Дзьве апазыцыйныя партыі АГП, БСДП (Грамада) і рух «За свабоду» падалі ў Менгарвыканкам заяўку на правядзеньне 25 сакавіка мітынгу. Пра гэта лідэры аб’яднаньняў расказалі на прэс-канфэрэнцыі 28 студзеня.
Музыка Сьвятаслаў Вакарчук у афіцыйным відэазвароце ў «Фэйсбуку» адказаў на пытаннье, ці будзе ён удзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Ўкраіны 2019 году.
Злучаныя Штаты паабяцалі «сур’ёзныя захады ў адказ», калі сілавыя органы, што падпарадкоўваюцца Нікалясу Мадура, створаць пагрозу бясьпецы для амэрыканскіх дыпляматаў у краіне ці для Хуана Гуайдо, які абвясьціў сябе часовым прэзыдэнтам і прызнаны ЗША.
Грамадзтва тыдзень было ў «хворым» стане. У добрым сэнсе. Можам прыняць чэмпіянат сьвету, кажа Лукашэнка.
Міністэрства фінансаў ЗША заявіла ў нядзелю пра зьняцьце санкцый, раней накладзеных на тры кампаніі, зьвязаныя з расейскім алігархам Алегам Дзерыпаскам, — US Rusal plc, En + Group plc і JSC Eurosibenergo.
Пытаньне візыту ў Беларусь генэральнага сакратара ААН Антонію Гутэрыша застаецца на парадку дня. Пра гэта заявіла 27 студзеня ў інтэрвію каналу СТВ кіраўніца прадстаўніцтва ААН у Беларусі Яана Казана-Вішнявецкі.
У выпадку беспарадкаў пры выхадзе Вялікабрытаніі з Эўразьвязу без угоды брытанскі ўрад можа ўвесьці ў краіне надзвычайнае або ваеннае становішча. Пра гэта піша 27 студзеня выданьне The Times са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе.
Сёньня Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту. Ён быў усталяваны ў 2005 годзе Генэральнай асамблеяй ААН у памяць 6 мільёнаў габрэяў, забітых у выніку Галакосту, масавага зьнішчэньня габрэяў у Нямеччыне і акупаваных ёю краінах падчас Другой сусьветнай вайны.
Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзьмітры Пяскоў у этэры тэлеканалу «Россия 1» агучыў адну з галоўных перашкодаў для падпісаньня мірнай дамовы зь Японіяй. Паводле яго, гэта падтрымка японскімі ўладамі антырасейскіх санкцыяў.
Дзейны кіраўнік Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура заявіў, што ня мае намеру выконваць ультыматыўнае патрабаваньне некалькіх эўрапейскіх краін аб абвяшчэньні новых выбараў у краіне на працягу васьмі дзён.
Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што Расея не адпраўляла наёмнікаў у Вэнэсуэлу для падтрымкі рэжыму Нікаляса Мадура. Пра гэта ён расказаў падчас праграмы «Масква. Крэмль. Пуцін».
Загрузіць яшчэ