Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выкрадзены ў Беларусі ўкраінец Грыб на мяжы жыцьця і сьмерці ў расейскай турме


Паўло Грыб у залі суду ў Растове-на Доне, Расея, кастрычнік 2017

Украінская амбудсмэнка Людміла Дзянісава сьцьвярджае, што ўтрымоўваны ў Расеі ўкраінскі вязень Паўло Грыб знаходзіцца на мяжы жыцьця і сьмерці.

«20-гадоваму палітвязьню патрэбная неадкладная апэрацыя на сэрца, бо стан здароўя крытычны. У выніку абсьледаваньняў лекарамі дыягнаставаны цэлы шэраг сур’ёзных хваробаў. Паводле наяўнай інфармацыі, Паўло Грыб не забясьпечваецца паўнавартасным мэдыкамэнтозным лячэньнем, і гэта спрыяе абвастрэньню наяўных хваробаў. Таксама нэгатыўны ўплыў на стан здароўя вязьня Крамля маюць жорсткія ўмовы ўтрыманьня, стрэсавыя сытуацыі і непаўнавартаснае харчаваньне», — напісала ўпаўнаважаная ўкраінскай Вярхоўнай рады па правах чалавека ў сетцы Facebook.

Дзянісава зьвярнулася да старшыні Камітэту супраць катаваньняў ААН Енса Модвіга, камісара Рады Эўропы па правах чалавека Дуні Міятавіч і іншых міжнародных чыноўнікаў з просьбай паспрыяць забеасьпячэньнп Паўлу Грыбу неадкладнай мэдычнай дапамогі.

На мінулым тыдні Людміла Дзянісава зьвярнулася да старшыні Эўрапейскага камітэту ў справе папярэджаньня катаваньняў Мікалая Гнатоўскага з заклікам умяшацца ў сытуацыю з Паўлом Грыбам і расьсьледаваць жорсткае зь ім абыходжаньне.

Паўла Грыба Расея вінаваціць у тэрарызьме, але ён не прызнае віну.

Украінец зьнік у жніўні 2017 году ў беларускім Гомелі, пазьней яго знайшлі ў СІЗА ў расейскім Краснадары.

Паводлед сваякоў, у Паўла Грыба партальная гіпэртэнзія — сындром павышанага ціску ў сыстэме варотнай вены, які суправаджаецца павелічэньнем селязёнкі, варыкозным пашырэньнем вен стрававода і страўніка, асцытам, пячоначнай недастатковасьцю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG