Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз спросьціць выдачу візаў, але падыме цэны на іх


Пасяджэньне Эўрапарлямэнту
Пасяджэньне Эўрапарлямэнту

Эўрапарлямэнт і Рада міністраў ЭЗ дасягнулі неафіцыйнага пагадненьня аб новым візавым кодэксе. Дакумэнт замацоўвае новы парадак выдачы візаў ЭЗ грамадзянам больш чым 100 краінаў для паездак у ЭЗ на тэрмін 90 дзён на працягу 180 дзён.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на прэсавую службу Эўрапарлямэнту.

Цяпер заяўкі на візы можна будзе падаваць у тэрмін ад шасьці месяцаў (замест трох цяпер) да 15 дзён перад прадугледжанай паездкай.

Агульныя выдаткі па візах павялічацца з 60 да 80 эўра з магчымай зьніжкай для людзей маладзейшых за 18 гадоў. Дзеці да шасьці гадоў, студэнты і навукоўцы па-ранейшаму будуць вызваляцца ад аплаты візавага збору.

Новы візавы кодэкс ЭЗ прадугледжвае дадатковыя ільготы для прафэсійных артыстаў і спартоўцаў высокай клясы, якія едуць у ЭЗ для гастроляў або спаборніцтваў. Людзі, якія езьдзяць часта, змогуць разьлічваць на шматразовыя візы.

У матэрыялах Эўрапарлямэнту ўдакладняецца, што некаторыя палажэньні, такія як тарыфы на візы, тэрміны рашэньня па заяўках і пэрыяд дзеяньня шматразовых візаў, могуць адаптавацца ў залежнасьці ад таго, ці забясьпечвае тая або іншая краіна «дастатковае» супрацоўніцтва, ці, наадварот, яно зьяўляецца «недастатковым». Гаворка ідзе, перш за ўсё, пра рэадмісію незаконных мігрантаў.

Дасягнутае нефармальныя пагадненьне павінны зацьвердзіць камітэт грамадзянскіх свабодаў Эўрапарлямэнту. Потым за яго прагаласуюць на пленарнай сэсіі ЭП, пасьля чаго яно паступіць на канчатковае зацьвярджэньне ў Раду міністраў ЭЗ.

Беларусь і ЭЗ з 2013 году вядуць перамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму, аднак пагадненьне дагэтуль не дасягнутае. Беларускія грамадзяне плацяць за стандартную шэнгенскую візу 60 эўра.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG