Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Выхаваю яго лейцамі». Украінскі дэпутат адказаў на выклік расейскага сэнатара на дуэль


Барыслаў Бяроза і Вольга Скабеева
Барыслаў Бяроза і Вольга Скабеева

Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Барыслаў Бяроза пагадзіўся сустрэцца з чальцом расейскага Савета Фэдэрацыі Ігарам Марозавым, які раней у Фэйсбуку выклікаў яго на дуэль, але пасьля выдаліў пост.

«Калі гэты сэнатар разанскага разьліву сказаў „а“, то няхай гаворыць і „б“. Чакаю яго ў пятніцу 1 лютага ў 12.00 каля цэнтральнага ўваходу ў Вярхоўную Раду», — напісаў Бяроза ў нядзелю ў Фэйсбуку. Пры гэтым ён адзначыў, што «дуэль магчымая толькі з роўным», якім ён Марозава ня лічыць.

«Можа, лейцамі выхаваю яго, а можа аглоблямі. Пакуль не вырашыў», — напісаў украінскі дэпутат. Пры гэтым, паводле яго слоў, калі Марозаў не прыедзе, то «будзе лічыцца балаболам».

Раней Ігар Марозаў напісаў, што выклікае Бярозу на дуэль праз інцыдэнт паміж ім і журналісткай тэлеканала «Россия-1» Вольгай Скабеевай у кулюарах сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Бяроза адштурхнуў Скабееву, якая замінала чальцу ўкраінскай дэлегацыі Ірыне Герашчанцы даваць інтэрвію.

Маразоў напісаў, што Бяроза павінен адказаць за гэты ўчынак, і выклікаў яго на дуэль, заклікаўшы вызначыць яе час і месца. У якасьці зброі ён абраў пісталет «Удаў». Пасьля гэты запіс быў выдалены з Фэйсбука Марозава. Сам ён сьцьвярджае, што яго акаўнт узламалі.

Марозаў — палкоўнік ФСБ у запасе. У 2016 годзе ён выклікаў на баксёрскі паядынак кіраўніка Сбербанка Германа Грэфа, адначасна абразіўшы яго ў Фэйсбуку. Пасьля запіс быў адрэдагаваны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG