Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны сакратар ААН раздумвае, ці не наведаць яму Беларусь


Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш
Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш

Пытаньне візыту ў Беларусь генэральнага сакратара ААН Антонію Гутэрыша застаецца на парадку дня. Пра гэта заявіла 27 студзеня ў інтэрвію каналу СТВ кіраўніца прадстаўніцтва ААН у Беларусі Яана Казана-Вішнявецкі.

«Я думаю, што ў нашай штаб-кватэры добра разумеюць, наколькі важную ролю адыгрывае Беларусь у нашай арганізацыі. Разумеюць, што генэральны сакратар таксама гэта адзначыць. Мы ня ведаем, калі гэта будзе, але спадзяемся, што гэта адбудзецца ў найбліжэйшай будучыні», — сказала кіраўніца прадстаўніцтва.

Паводле яе, Беларусь адыгрывае важную ролю ў ААН з 1945 году, калі стала заснавальніцай арганізацыі.

«Цяпер, пасьля 70 гадоў гэтай працы, Беларусь, цяпер ужо як незалежная дзяржава, выступае ў ААН як лідэр некалькіх глябальных вельмі важных пытаньняў — мэты ўстойлівага разьвіцьця, барацьбы з гандлем людзьмі, кібэрбясьпекі. Беларусь вельмі дынамічна падключаецца да гэтага пытаньня. Яна таксама зьяўляецца лідэрам на міжнародным узроўні ў рэгіёне і донарам стабільнасьці, рэгіянальнага дыялёгу і супрацоўніцтва. І мы бачым гэта », - адзначыла Казана-Вішнявецкі.

Сярод найбольш важных буйных праектаў ААН у Беларусі яна адзначыла праект падтрымкі малога і сярэдняга бізнэсу ў рэгіёнах.

«Ён пачынаецца цяпер. Ён неабходны, каб людзі, якія пакуль ня ўдзельнічалі ў новай эканоміцы, мелі магчымасьць прадуктыўнай працы і нават здолелі стварыць новыя працоўныя месцы. Гэта бізнэс, які зьвяртае ўвагу на экалёгію, на гендэрную роўнасьць пры найме на працу», — расказала кіраўніца прадстаўніцтва.

Паводле яе, гэты праект будзе падтрымліваць людзей з пункту гледжаньня адукацыі і фінансаваць стартапы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG